logo
Планы практ

5. Вымаўленне галосных:

а) выразнае вымаўленне націскных галосных;

б) нязначныя змены пры вымаўленні ненаціскных галосных [і], [ы], [у];

в) вымаўленне гука [і] як [ы] пасля цвёрдага зычнага на стыку слоў, якім заканчваецца папярэдняе слова, частак складанага слова або марфем; захаванне пры вымаўленні гука [і] пасля [г], [к], [х];

г) вымаўленне прыстаўнога зычнага [й’] перад націскным галосным [і] у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова пасля галоснага, раздзяляльных апострафа і мяккага знака, [ў]; вымаўленне прыстаўнога зычнага [й’] перад ненаціскным галосным [і] на канцы слова пасля галоснага, раздзяляльных апострафа і мяккага знака, [ў];

д) заканчэнне пры вымаўленні папярэдняга слова на галосны: пры адсутнасці працяглай паўзы гук [і] замяняецца на [й’] або перад [і] вымаўляецца [й’];

е) вымаўленне злучніка і часціцы і як [й’] пасля слова на галосны, такая ж замена адбываецца і пасля прыставак на галосны (гэта адлюстроўваецца і на пісьме), але: за[й]граць і за[і]граць (зайграць і заіграць); захаванне гука [і] пры запаволеным тэмпе маўлення (у поўным, афіцыйным стылі);

ё) вымаўленне запазычаных агульных і ўласных назоўнікаў: перад пачатковым націскным [і] прыстаўны [й’] можа не развівацца;

ж) выразнае вымаўленне націскнога гука [у];

з) змяненне пры вымаўленні гука [у] на [ў] у сярэдзіне слова пасля галоснага перад зычным, на канцы слова пасля галоснага, а таксама пасля слова на галосны, калі няма паўзы, у пачатку наступнага слова і прыназоўніку у (гэта перадаецца і на пісьме);

і) змена пры вымаўленні [у] на [ў] у прозвішчах, імёнах, геаграфічных назвах (гэта не адлюстроўваецца на пісьме);

й) гук [ў] не вымаўляецца і не пішацца звычайна ў запазычаных словах, калі [у] пад націскам ці слова заканчваецца на -ум, -ус (гл. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 2008);

к) супадзенне гукаў [э], [о], [а] у гуку [а]: аканне (пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных) і яканне (пасля мяккіх зычных);

л) вымаўленне [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах (вымаўляецца выразны гук [а], толькі карацейшы за націскны);

м) захаванне гучання галоснага [э] у ненаціскным становішчы толькі ў словах іншамоўнага паходжання; змяненне [э] на [а] толькі ў некаторых даўніх запазычаннях;

н) ненаціскныя фіналі эль, -эр у запазычаных словах вымаўляюцца і пішуцца як ‑аль, -ар (гл. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 2008);

о) вымаўленне [ы] на месцы ненаціскнога [э] пасля [р], [ц] у некаторых словах, запазычаных праз рускую мову,

п) непадпарадкаванне слоў з націскнымі складамі ро, ло, рэ аканню: замена пры вымаўленні не пад націскам гукаў [о], [э] у розных формах слова або ў аднакарэнных словах гукам [ы];

р) нехарактэрнасць беларускай мове спалучэння галосных у межах слова і іх магчымасць толькі на стыку марфем;

с) вымаўленне запазычаных слоў, які заканчваюцца спалучэннем галосных: не пад націскам у канцы слова вымаўляецца гук [а](гл. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 2008).;

т) вымаўленне гука [й’] у спалучэннях галосных у большасці выпадкаў пры асаваенні запазычаных слоў, але вуаль;

у) супадзенне пры вымаўленні у першым складзе перад націскам галосных [э], [о], [а] у гуку [а] пасля мяккіх зычных (на пісьме абазначаецца літарай я) і параўнанне з рускай мовай адпаведнай пазіцыі;

ў) вымаўленне гука [а] у часціцы не і прыназоўніку без, калі націск падае на першы склад наступнага за імі слова;

ф) захаванне пры вымаўленні галоснага [э] у першым пераднаціскным складзе ў большасці запазычаных слоў, але ка[л’а]ндар і інш.;

х) вымаўленне гука [э] набліжанага да [а] ([эа]) ва ўсіх іншых ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах;

ц) вымаўленне выразнага галоснага [а] на месцы спрадвечнага (этымалагічнага) [а] у ненаціскных складах і адпаведна пад націскам;

ч) вымаўленне гука [а] у лічэбніках дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць у першым пераднаціскным складзе (гл. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 2008). .