logo
Планы практ

4. Уласнабеларуская лексіка (хііі ст. – XIV ст. – пачатак xxі ст.):

а) узнікненне ўласнабеларускіх слоў у перыяд фарміравання беларускай народнасці (ХІІІ ст. – XIV ст. – XVII ст.) і нацыі (ХІХ ст. – пачатак ХХІ ст.);

б) захаванне агульнаславянскай і ўсходнеславянскай спадчыны і актыўнае папаўненне лексічнага складу беларускай мовы новымі словамі;

в) колькаснае павелічэнне традыцыйных лексіка-семантычных груп і фарміраванне новых;

г) фанетычныя і граматычныя прыметы ўласнабеларускіх слоў;

д) уласнабеларускія словы, утвораныя ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў, калькі з рускіх словаўтваральных мадэляў;

е) агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі – асноўная крыніца папаўнення ўласнабеларускай лексікай лексічнага складу беларускай мовы.