6. Адхіленні ад норм беларускага літаратурнага маўлення і іх прычыны:
а) удасканаленне культуры маўлення і глыбокае веданне прычын парушэння нормаў літаратурнага вымаўлення;
б) захаванне ў мове дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі;
в) недасканалае валоданне беларускай і рускай мовамі;
г) уплыў арфаграфіі (правапісу);
д) ненарматыўны выбар месца націску;
е) усведамленне адрозненняў паміж сваім і ўзорным вымаўленнем і правільнае літаратурнае вымаўленне.
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:
1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, падрыхтаваць даклад пра жыццё і дзейнасць Браніслава Адамавіча Тарашкевіча (гл. раздзел “Дадатковая літаратура “, пункт 4. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. У 5-ці тамах. – Мн., 1992 – 1995. – Т. 6. – С. 69 – 71).
2. Спішыце словы, пастаўце націск. Растлумачце значэнне незразумелых слоў.
Агент, алкаголь, алфавіт, аргумент, асноўны, бульбіна, вагаўшчык, высока, гафрыраванне, дакумент, дзічына, дыямент, забеспячэнне, камбала, кіламетр, крупяны, кулінарыя, маладосць, мінералог, некралог, нянавісць, пасквіль, пасяджэнне, садавіна, слабы, сервіраванне, стаўленне, талент, таполя, факсіміле, фарфор, форзац, цэмент, цяжар, цяжкі, шчыпцы, яшма.
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце націск у словах. Параўнайце прыведзеныя пары слоў, назавіце словы, у якіх мяккасць зычных абазначана графічна.
Узор выканання: Нёс – нос, дзюба – дуба і інш.
Поля – пол…, вяла – в…ла, бяры – б…ры, вяду – в…ду, лясы – л…сі, сяла – с…ла, вёз – в…з, ляжы – л…жы, мяжа – м…жа, лісы – л…сы, сядзіць – с…дзіць, плёў – пл…ў, мяса – м…са, цікаць – ц…каць, свята – св…та, біла – б…ла, міла – м…ла, сяду – с…ду, ляска – л…ска, лёг – л…г, сем – С…м.
4. Спісаць, абазначыць у квадратных дужках, як вымаўляюцца выдзеленыя галосныя, зычныя ці спалучэнні зычных
Узор выканання: Ра[з’]біць; [з]гіб; лё[ч]ык; ры[-]скі, ры[ш]скі; захапляе[с’]я і г.д.
Адчапіць, скідка, бязмен, зжаты, пераязджаць, перабежчык, на дарожцы, адступіць, лёгкі, швагерка, братцы, гарадскі, падцёк, адцэджаны, скіба, не ідзе, адшумець, сувязь, казка, паказчык, дзверы, скіраваць, адчайна, наводчык, розгі, моладзь, мітынг, вакзал, схема, з іголачкі, грыб, адхіліць, малацьба, медзь, світаць, схільны, схіснуць, парог, адцяжка, на печцы, людскі, спяваць, схітрыць, схільнасць, грамадскі, сустракаешся, у грэчцы, падчас, мядзведзь, дзед, касьба, трубка, выкладчык, займаешся, нож, воз, бярозка, змена, цвёрды, падводчык, адцяніць, чэшскі.
5. Напісаць словы па-беларуску і абазначыць націск.
Узор выканання: Арест – арышт; бобр – бабёр, знахарь – знахар, і г.д.
Ближе, босой, валенок, ввести, везти, верба, вести, ветряный, восьмеро, вплести, вчера, гипсованный, глиняный, далее, двухактный, донести, доска, дочка, ещё, задаром, закованный, замести, зерно, изолированный, изредка, икать, имя, иной, искорка, испечённый, каменный, кишка, коклюш, конопля, коршун, крапива, кремень, крупа, ласковый, латать, лисий, малый, мизинец, мышление, мяукать, наверху, наволочка, некоторые, оба, обруч, обух, одиннадцать, осока, развитие, ремень, решето.
6. Прачытайце тэкст. Назавіце характэрныя асаблівасці беларускай арфаэпіі. Дайце загаловак тэксту. Абгрунтуйце свой выбар .
Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Давайце паразважаем разам. Адказаць на гэтае пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.
Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. І гарт той застаўся ў яго характары на вякі.
Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.
Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.
7. Прачытайце прыказкі і паназірайце, як вымаўляюцца выдзеленыя зычныя.
1. Каб добра з людзьмі жыць, не трэба камення за пазухаю насіць. 2. Кніжка чалавеку, што грэчка пчолцы. 3. Што ў дзяцінстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся. 4. Пчолка адзін вулей знае і толькі з адною сямейкаю дажывае. 5. Будзе дождж, будзе хлеб расці. 6. Цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза з’ела.
8. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.
Пиксель (в информатике), плагин (в информатике), плоттер, портал (в информатике), постинг, принтер, провайдер, программное обеспечение, протокол (в информатике), процессор, пул, распечатка (в информатике), редактирование (в информатике), релиз (в информатике), ресурс (в информатике), речевой синтезатор, робот, роуминг, сайт.
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.
2. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.
3. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.
4. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.
5. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія, Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.
6. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.
7. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991.
8. Маршэўская В. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.
9. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005.
10. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.
11. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.
12. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мн., 2001.
13. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
14. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.
15. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.
16. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.
17. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.
18. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005.
19. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
20. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.
21. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.
22. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.
23. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2005.
24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.
25. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
26. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.
27. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.
28. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.
29. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.
30. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.
31. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.
32. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.
33. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.
34. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.
35. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэрэтычны матэрыял “Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння”, пытанні: І. Паняцце білінгвізму. Асноўныя прынцыпы білінгвізму. ІІ. Віды беларуска-рускага білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму і яе ўзроўні (віды). ІІІ. Паняцце нормы. Нормы літаратурнай мовы. 1. Беларуская літаратурная мова і яе развіццё ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. 2. Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы. 3. Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы і іх характарыстыка. ІV. Вусная і пісьмовая разнавіднасці літаратурнай мовы. V. Арфаэпія і яе задачы. 1. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення. 2. Стылі літаратурнага вымаўлення. 3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. 4. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў. 5. Вымаўленне галосных. 6. Адхіленні ад норм беларускага літаратурнага маўлення і іх прычыны.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.
2. Красней В. П., Шакун Л. М. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1986.
3. Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Выданьне пятае, пераробленае і пашыранае. – Вільня, 1929 г. (Факсімільнае выданне, – Мн., 1991).
4. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. У 5-ці тамах. – Мн., 1992 – 1995. – Т. 6. – С. 69 – 71.
5. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.
6. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.
7. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.
8. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
9. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.
10. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.
11. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.
12. Гончарова Н. А. Латинский язык. – М., изд. 2-ое, 1999.
ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 8
Тэма: Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік)
ПЫТАННІ:
І. Назоўнік.
1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
4. Правапіс уласных імёнаў.
5. Правапіс складаных назоўнікаў.
6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
а) пашырэнне формы множнага ліку;
б) ужыванне родавых варыянтаў;
в) тэрміналагізаваныя формы суб’ектыўнай ацэнкі;
г) ужыванне склонавых формаў.
7. Асаблівасці ўтварэння назоўнікаў-тэрмінаў (гл. практычныя заняткі № 3 “Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна”, № 4 “Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі”).
ІІ. Прыметнік.
1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
6. Правапіс складаных прыметнікаў.
7. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
а) ужыванне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання;
б) антонімы;
в) ужыванне прыналежных, адносна-прыналежных, адносных прыметнікаў;
г) субстантываваныя прыметнікі;
д) ужыванне склонавых аднакаранёвых адзінак у азначальнай функцыі пры тэрміне-назоўніку (пра тэрміналагізацыю прыметніка гл. таксама практычныя заняткі № 3 “Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна, № 4 “Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі”).
ІІІ. Займеннік.
1. Займеннік як часціна мовы.
2. Разрады займеннікаў, ix характарыстыка.
ІV. Лічэбнік.
1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:
1. Вызначце род назоўнікаў і запішыце іх парамі на беларускай і рускай мовах.
Узор выканання: Большасць (ж.) – большинство (н.) і г.д.
Вага, выраз, рэшта, гіперпрастора, доказ, дадатак, дроб, выява, дотык, квазіадбітак, колькасць, каланцуг, напрамак, няроўнасць, неадпаведнасць, абсяг, адбітак, справаздача, падстава, паўтор, плынь, прымета, здабытак, прастора, супярэчнасць, роўнасць, раўнавага, розніца, роздум, разбег, уласцівасць, складнік, вынік, падзея, адпаведнасць, струмень, пункт, кошт, ланцуг, дзель, лік.
2. Прачытайце наступныя імёны і прозвішчы. Ці ўсе яны скланяюцца. Калі некаторыя з іх не скланяюцца, растлумачце чаму (вусна).
Павел Аляксандраў, Андрэ Ампер, Стэфан Банах, Чарльз Бэбідж, Фрыдрых Бесель, Джордж Буль, Іван Вінаградаў, Віто Вальтэра, Барыс Галёркін, Гастон Дарбу, Поль Дырак, Георг Кантар, Леанід Кантаровіч, Джавані Касіні, Алексі Клеро, Соф’я Кавалеўская, Агюстэн Кашы, Казімеж Куратоўскі, Ісаак Ньютан, Джузепе Пеана, Дзьёрдзь Пойа, Леў Пантрагін, Віктар Пюізё, Якопа Рыкаці, Сяргей Собалеў, П’ер Ферма, Марыс Фрэшэ, Жак Фур’е, Пафнуцій Чабышоў, Леанард Эйлер, Павел Урысон.
3. Праскланяйце сваё прозвішча і імя (пісьмова).
4. Пастаўце назоўнікі ў творным і месным склонах адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў (пісьмова).
Беларусь, Нарач, восень, любоў, чвэрць, дробязь, моладзь, палын, жаль, шыр, глыб, восем, дроб, мыш, вернісаж, вертыкал (астр.), вертыкаль.
5. Утварыце прыналежныя прыметнікі. Памятайце, што да назоўнікаў м. р. мы дадаём суфіксы -оў, -еў, -ёў, -аў, да назоўнікаў ж. р. – -ін, -ын (пісьмова).
(Матуля) рукі, (матка) песня, (бабёр) хатка, (Кастусь) кашуля, (воўк) след, (воўк) апетыт, (зязюлька) слёзы, (Купала) твор, (Купала) стыль, (брат) гальштук, (сястра) сукенка, (лісіца) хвост, (бацька) словы, (Надзейка) аловак, (сабака) брэх, (мядзьведзь) лежбішча, (Мікола) сцізорык, (бабулька) казкі, (цесць) падарунак, (птушка) гоман, (сын) падзяка, (Васіль) лодка, (вавёрка) дупло, (ляснік) пасада, (Алесь) парада, (бусел) гняздо, (салавей) пошчак, (ядловец) дух.
6. Утварыце (калі магчыма) ад уласных назоўнікаў прыметнікі і запішыце іх.
Узор выканання: Мноства Барэля – мноства барэлеўскае, кольца Абеля – кольца абелева і г.д.
Аўтамарфізм Фрабеніуса, геаметрыя Паскаля, інтэграл Эйлера, канал Гаўса, квадрат Дэкарта, клетка Жардана, кампазіцыя Картана, каардыната Плюкера, прастора Рымана, куб Ціханава, матрыца Эрміта, мера Бэра, метрыка Хаўсдорфа, мнагастайнасць Банаха, момант Маркава, падгрупа Сілава, здабытак Мальцава, дыёд Гана, спектр Лебега, радыус Чабышова, дыферэнцыял Гато, энергія Фермі, паліэдр Куратоўскага, гіпотэза Мінкоўскага, статыстыка Фермі – Дзірака, фільтр Фарадэя рэзанансны.
7. Раскрыйце дужкі, дапасуйце прыметнік да назоўніка ў адпаведным склоне (вусна).
Месны склон: (аб) паверхі (бакавая), дыфузіі (атмасферная), перадачы (вінтавая), плазме (электрычная), акумулятары (свінцовы), генератары (шумавы), рухавіку (атамны), дэфекце (паверхневы), пучку (светлавы), распыленні (катоднае), рэгуляванні (аўтаматычнае), супраціўленні (вонкавае), паскарэнні (сярэдняе), рэху (фатоннае).
Давальны склон: актыўнасці (сонечная), акустыцы (хвалевая), антэне (магнітная), печы (плавільная), пляме (сонечная), аналізу (гарманічны), апарату (касмічны), вакууму (абсалютны), запісу (глыбінны), разраду (самастойны), полымю (халоднае), паглынанню (міжзоркавае), полю (блізкае), раскладанню (цеплавое), распаўсюджанню (звышдалёкае).
8. Параўнайце скланенне лічэбнікаў у беларускай і рускай мовах. У якіх склонах назіраюцца адрозненні? У чым гэта выражаецца?
Н. адны, одни, чатыры, четыре, дзевяноста, девяносто, трэці, третий
Р. адных, одних, чатырох, четырёх, дзевяноста, девяноста, трэцяга, третьего
Д. адным, одним, чатыром, четырём, дзевяноста, девяноста, трэцяму, третьему
В. як Н. або Р. склон дзевяноста, девяносто, як Н. або Р. склон
Т. аднымі, одними, чатырма, четырмя, дзевяноста, девяноста, трэцім, третьим
М. (аб) адных, одних, чатырох, (о) четырёх, дзевяноста, девяноста, (аб) трэцім, (о) третьем
Н. шосты, шестой, дзвесце, двести, сем, семь, дванаццаць, двенадцать
Р. шостага, шестого, двухсот, двухсот, сямі, семи, дванаццаці, двенадцати
Д. шостаму, шестому, двумстам, двумстам, сямі, семи, дванаццаці, двенадцати
В. як Н. або Р. склон дзвесце, двести, сем, семь, дванаццаць, двенадцать
Т. шостым, шестым, двумастамі, двумястами, сямю, семью, дванаццаццю, двенадцатью
М. шостым, шестом, двухстах, двухстах, (аб) сямі, семи дванаццаці, двенадцати
Н. восемсот, восемьсот, тры пятыя, три пятых, паўтара кіламетра, полтора
Р. васьмісот, восьмиста, трох пятых, трёх пятых, паўтара кіламетра, полутора
Д. васьмістам, восьмистам, тром пятым, трём пятым, паўтара кіламетрам, полутора
В. восемсот, восемьсот, тры пятыя, три пятых, паўтара кіламетра, полтора
Т. васьмюстамі, восьмистами, трыма пятымі, тремя пятыми, паўтара кіламетрамі, полутора
М. васьмістах, (о) восьмистах, (аб) трох пятых, (о) трёх пятых, паўтара кіламетрах, полутора
Н. пяцьдзясят шэсць, пятьдесят шесть, паўтары тоны, полторы
Р. пяцідзесяці шасці, пятидесяти шести, паўтары тоны, полутора
Д. пяцідзесяці шасці, пятидесяти шести, паўтары тонам, полутора
В. пяцьдзясят шэсць, пятьдесят шесть, паўтары тоны, полторы
Т. пяццюдзесяццю шасцю, пятьюдесятью шестью, паўтары тонамі, полутора
М. (аб) пяцідзесяці шасці, (о) пятидесяти шести, паўтары тонах, полутора
9. Спішыце, раскрываючы дужкі і дапасоўваючы лічэбнікі да прыведзеных у дужках назоўнікаў. Якія лічэбнікі захоўваюць родавыя адрозненні?
Адзін (лямпа, элемент, рэле), два (метад, мікрасхема, напыленне), тры (помпа, нож, воблака), пяць (праграма, узор, поле), паўтары (тона), паўтара (кіламетр), абодва (паласа, паток, пераўтварэнне), дванаццаць (рысора, працэс, злучэнне).
10. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні з лічэбнікамі. Адкажыце, чым адрозніваецца ўжыванне беларускамоўных лічэбнікаў ад адпаведных у рускай мове (пісьмова).
Четыре студента, завтра – 12 апреля, два первых дня, четыре шестых населения, шесть целых и две десятых килограмма, полторы копейки, двести двадцать три километра, три пятых студенчества, семеро космонавтов, пятеро спутников, полтора рубля, три окна, в трёх километрах от города, менее двухсот лет, хватит дня на три, в двадцатом часу, половина пятого утра, целых три длинных года, ему более пятидесяти лет.
11. Спішыце прыказкі, ставячы займеннікі ў патрэбнай форме. Вызначце разрады займеннікаў.
1. Адна бяда не ходзіць, другую за (сябе) водзіць. 2. Гора наша – аржаная каша, з’еў бы і такой, ды няма (ніякі). 3. Для (ён) там лес парос, дзе сумленне было. 4. З (хто) прыстанеш, такім і сам станеш. 5. Хто з кім, хто з (каторы), а я – са сваёй Хадорай. 6. Беражы бацькаву капейку, то і (свой) здабудзеш. 7. Не мы хлеб носім, а ён (мы). 8. Дзе (я) не любяць, там і хвілінкі не прабуду. 9. Добры чалавек дбае, каб і пасля смерці на (ён) не сказалі благога. 10. (Ніхто) не ведае, як хто абедае.
12. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.
Свопинг, селекция (в технике), сенсор, сервер, сжатие данных, сидиром (CD-ROM), символ (в информатике), синтезатор, сканер, собака (в информатике – @), стратегическая игра (в информатике), стример, струйный принтер, субноутбук, супервизор (в информатике), суперкомпьютер (суперЭВМ), суперсовременный, твистор, тезаурус (в информатике).
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.
2. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005.
3. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.
4. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.
5. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.
6. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.
7. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.
8. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. – Мн., 2007.
9. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.
10. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.
11. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991.
12. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.
13. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.
14. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
15. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.
16. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.
17. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.
18. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.
19. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.
20. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.
21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.
22. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005.
23. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
24. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.
25. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.
26. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.
27. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.
28. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.
29. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.
30. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
31. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.
32. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.
33. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.
34. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., 2-е выд., 1988 – 1989.
35. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.
36. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.
37. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.
38. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.
39. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.
40. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.
41. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.
42. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.
43. Лакоцін Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.
44. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.
45. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я. В. Радыно. – Мн., 1993.
46. Краевская Н. П., Гринберг В. В., Красней В. П. Русско-белорусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.
47. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.
48. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А. Н. Булыко. – Мн., 2007.
49. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял “Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе)”, пытанні: І. Назоўнік. 1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. 2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі. 3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. 4. Правапіс уласных імёнаў. 5. Правапіс складаных назоўнікаў. 6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі: а) пашырэнне формы множнага ліку; б) ужыванне родавых варыянтаў; в) тэрміналагізаваныя формы суб’ектыўнай ацэнкі; г) ужыванне склонавых формаў. 7. Асаблівасці ўтварэння назоўнікаў-тэрмінаў. ІІ. Прыметнік. 1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. 2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці. 3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў). 4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове. 5 Правапіс суфіксаў прыметнікаў. 6. Правапіс складаных прыметнікаў. 7. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі: а) ужыванне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання; б) антонімы; в) ужыванне прыналежных, адносна-прыналежных, адносных прыметнікаў; г) субстантываваных прыметнікі; д) ужыванне склонавых аднакаранёвых адзінак у азначальнай функцыі пры тэрміне-назоўніку. ІІІ. Займеннік. 1. Займеннік як часціна мовы. 2. Разрады займеннікаў, ix характарыстыка. ІV. Лічэбнік. 1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі. 2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў. 3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык для небелорусов. – Мн., 1973.
2. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.
3. Ахманова О. С. Словарь лингвистических терминов. – М., изд. 2-е, 1969.
4. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-ое, 1987.
5. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.
6. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
7. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.
ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 9
Тэма: Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе)
ПЫТАННІ:
І. Дзеяслоў.
1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка (гл. таксама практычныя заняткі № 3 “Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна).
ІІ. Дзеепрыметнік.
1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
4. Асаблівасці перакладу на беларускую мову тэрмінаў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (гл. практычныя заняткі № 4 “Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі”).
ІІІ. Дзеепрыслоўе.
1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- 1. Сацыяльная прырода мовы:
- 2. Функцыі мовы:
- 1. Мова – важнейшая прымета нацыі:
- 2. Беларуская мова ў індаеўрапейскай моўнай сям’і (іv – III тыс. Да н.Х.):
- 3. Праславянская мова і яе распад (ііі – іі тыс. Да н.Х. – сярэдзіна і тыс.):
- 4. Ля вытокаў беларускай мовы (viiі – канец хiii стст.):
- 5. Старабеларуская літаратурная мова ў XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім (вкл):
- 6. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі (хvі – канец хvііі стст.):
- 7. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў Расійскай імперыі (канец хvііі – 1-ая палова хіх стст.):
- 8. Фарміраванне новай (сучаснай) беларускай літаратурнай мовы ў хіх – пачатку хх стст.:
- 9. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў другой палове хх – пачатку ххі стст.:
- 1. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Агульнаславянская лексіка (пачатак ііі тыс. Да н.Э. – сярэдзіна і тыс. Н.Э.):
- 3. Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да хііі – XIV ст.):
- 4. Уласнабеларуская лексіка (хііі ст. – XIV ст. – пачатак xxі ст.):
- 5. Запазычаная словы ў беларускай мове (агульная характарыстыка).
- 6. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў:
- 7. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў:
- 8. Асваенне іншамоўных слоў у беларускай мове:
- 1. Актыўная і пасіўная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Устарэлыя словы:
- 3. Неалагізмы:
- 2. Дыялектная лексіка:
- 3. Жаргонная лексіка:
- 4. Паняцці “прафесіяналізм”, “наменклатура”, “тэрмін”, “тэрміналагічная сістэма”, “тэрміналогія”:
- Тэма: Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна
- 1А. Адназначнасць тэрміна.
- 2. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках:
- 3. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна:
- 2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі:
- 3. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.
- Тэма: Тыпы слоўнікаў беларускай мовы
- 1. Прадмет і задачы лексікаграфіі:
- 2. Тыпы і віды слоўнікаў беларускай мовы і іх характарыстыка:
- 3. Этапы фарміравання і развіцця беларускай лексікаграфіі:
- 1. Беларуская літаратурная мова і яе развіццё ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.
- 2. Стылі літаратурнага вымаўлення:
- 3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:
- 4. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў:
- 5. Вымаўленне галосных:
- 6. Адхіленні ад норм беларускага літаратурнага маўлення і іх прычыны:
- IV. Прыслоўе.
- Тэма: Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- 1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах:
- 2. Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове:
- 3. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе:
- Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- 1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- 1. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі:
- 2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю:
- 4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю:
- Тэма:. Асаблівасці навуковага стылю мовы (працяг)
- 1. Структурна-семантычны аналіз навуковага тэксту:
- 2. Спосабы выкладу інфармацыі:
- 3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту:
- 1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту:
- 2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту:
- 3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліграфічны апарат навуковай літаратуры:
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую навуковых тэкстаў
- Мансарда
- 1. Падстылі (структура) і функцыі афіцыйна-справавога стылю мовы.
- 2. Паняцце дакумента.
- 3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі, іх моўныя асаблівасці і структура напісання.
- Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне
- 1. Агульная характарыстыка справавых лістоў.
- 2. Бланкі, рэквізіты, фармуляр.
- 3. Мова і кампазіцыя справавых лістоў.
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую афіцыйна-справавых тэкстаў
- Всеобщая декларация прав человека
- Тэма: Культура маўлення
- Правілы слухання