3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі, іх моўныя асаблівасці і структура напісання.
Па сваім функцыянальным прызначэнні афіцыйна-справавыя дакументы падзяляюцца на:
1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);
2) распарадчыя (загад, пастанова, распараджэнне);
3) адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, справаздача, кантракт, дамова);
4) інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладныя і службовыя запіскі).
Афіцыйна-справавыя дакументы павінны складацца і афармляцца на аснове ДАСТа.
Спецыфічнасць выкладу афіцыйна-справавога стылю (прадпісанне, канстатацыя, сцверджанне; паведамленне, апісанне) абумоўлівае наступныя моўныя асаблівасці:
1) шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць дэлегацыю, забяспечыць пастаянны кантроль, зацвердзіць палажэнне, прыняць пастанову). Даволі часта пры інфінітывах выкарыстоўваюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад. (Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...);
2) насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі (Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дадатак да пастановы....); шырокае выкарыстанне грамадска-палітычнай і прафесійнай тэрміналогіі (Асноўнымі задачамі Савета з’яўляюцца: ... каардынацыя дзейнасці кантралюючых органаў, прагназіраванне і планаванне кантрольнай работы, у тым ліку шляхам распрацоўкі адзінага каардынацыйнага плана...; вызваліць ад збірання консульскага збору за выдачу гасцявых віз на уезд...); частае ўжыванне скарочаных назваў арганізацый і ўстаноў («Белзнешэканамбанк», аб’яднанне «БелаўтаМАЗ»);
3) частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (= павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства...). Паколькі прадпісанні ідуць часцей за ўсё ад імя дзяржавы, то вельмі рэдка выкарыстоўваюцца дзеясловы ў форме першай асобы (за выключэннем загадаў, заяў, дакладных).
Адметнай рысай афіцыйна-справавога стылю з’яўляецца наяўнасць значнай колькасці канцылярскіх штампаў. «Штамп (ад італ. stampa – пячатка, друк) – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацягаганы выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю» (Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў, с. 173). Напрыклад, дагаворныя бакі, узяць пад кантроль і інш.
Звярніце ўвагу на некаторыя ўзоры структуры і напісання справавых папер рознага характару!
АЎТАБІЯГРАФІЯ – пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека.
Структура напісання:
1) прозвішча, імя, імя па бацьку;
2) час і месца нараджэння;
3) заняткі бацькоў;
4) гады вучобы (службы ў арміі);
5) асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці;
6) кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча;
7) дата і подпіс.
Узор напісання:
АЎТАБІЯГРАФІЯ
Я, Бярозкіна Алена Яўгенаўна, нарадзілася 12 красавіка 1992 года ў вёсцы Дружылавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька мой, Яўген Дзянісавіч, працуе шафёрам у сельскагаспадарчым вытворчым калектыве (СВК), маці, Валянціна Дзмітрыеўна, – настаўніцай матэматыкі.
У 1999 годзе я пайшла ў Дружылавіцкую сярэднюю школу.
У 2011 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт на факультэт водазабеспячэння і гідрамеліярацыі па спецыяльнасці «Меліярацыя і водная гаспадарка», дзе вучуся і зараз.
10 сакавіка 2012 г. (подпіс) А.Я. Бярозкіна
ЗАЯВА – пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю альбо да службовай асобы.
Структура напісання:
1) з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасады, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; крыху ніжэй – прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву; калі трэба, называецца яго пасада і адрас;
2) праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішацца слова Заява; (Назва дакумента можа друкавацца ў левым вугле ліста пад рэквізітам «Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента» без чырвонага радка; кропка ў канцы загалоўка не ставіцца);
3) з чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы;
4) калі да заявы прыкладаюцца якія-небудзь дакументы, то з чырвонага радка пішацца слова «Дадатак:» і з наступнага радка пад нумарамі пералічваюцца дакументы;
5) унізе злева ставяць дату (назва месяца звычайна пішацца словам), а справа – асабісты подпіс.
Узор напісання:
Рэктару Установы адукацыі «БрДТУ»
прафесару Пойту П.С.
студэнта(кі)_________________курса
спецыяльнасці____________________
_______________________факультэта
_________________формы навучання
(дзённай / завочнай / вячэрняй
бюджэтнай
або / дзённай / завочнай / вячэрняй на
дагаворнай аснове з аплатай за навучанне
________________________________
(прозвішча, ініцыялы)
________________________________
(хатні адрас, тэлефон, для завочнай і вячэрняй формы навучання – месца працы, для студэнтаў, не грамадзян Рэспублікі Беларусь, – грамадзянства)
Заява
Прашу выдзеліць мне месца ў інтэрнаце (паставіць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў) у сувязі з____________________________________________
(назваць прычыну)
«_______» _____________2012 г. Подпіс
Дэкану факультэта водазабеспячэння
і гідрамеліярацыі
прафесару Волчаку А.А.
студэнта першага курса
Жывіневіча Віктара Аляксеевіча
Заява
Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе папярэднія сесіі я здаў на “выдатна”, цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры інжынернай экалогіі і хіміі.
«_______» _____________2012 г. Подпіс
Дэкану факультэта электронна-
інфармацыйных сістэм
дацэнту Ракецкаму В.М.
студэнта трэцяга курса
Назарэвіча Мікалая Сяргеевіча
Заява
Прашу вызваліць мяне ад заняткаў.у суботу (28.04.12 г.) у сувязі з сямейнымі абставінамі.
«_______» _____________2012 г. Подпіс
РАСПІСКА– дакумент, які пацвярджае факт атрымання ўстановай або пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).
Структура напісання:
1) назва дакумента;
2) хто атрымаў;
3) ад каго атрымаў;
4) што атрымаў (пералік каштоўнасцяў, іх колькасць пішуцца словамі і лічбамі);
5) з якой мэтай;
6) дата, подпіс.
Узор напісання:
РАСПІСКА
Я, Фёдараў Іван Васілевіч, атрымаў ад Шалевіча Ігара Алегавіча 10 (дзесяць) тысяч долараў на набыццё аўтамабіля. Абавязуюся вярнуць пазначаную суму да 19 мая 2012 г.
«_______» _____________2012 г. Подпіс
ПРАТАКОЛ– дакумент, які фіксуе ход абмеркаванняў пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, пасяджэннях калегіяльных органаў.
Узор напісання:
ПРАТАКОЛ
«________» __________ 2012 г. №_______
г. Брэст
Назва (загаловак) (пратакол аб чым?)
Старшыня – Ініцыялы, прозвішча
Сакратар – Ініцыялы, прозвішча
Прысутнічалі: Прозвішча, ініцыялы (калі прысутных больш чым 15 – спіс дадаецца)
Павестка дня:
1. Аб _____________(назва пытання)____________
______________(форма выкладу, пасада, ініцыялы, прозвішча дакладчыка)__
1. СЛУХАЛІ:
Прозвішча (у Р.скл.), ініцыялы. – Тэкст даклада дадаецца
ВЫСТУПІЛІ:
Прозвішча, ініцыялы. – (кароткі запіс выступлення)
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. _________________________________
1.2. _________________________________
Галасавалі: «за» __________ чалавек
«супраць» _______________ чалавек
«устрымаліся» ___________ чалавек
2. СЛУХАЛІ: ..............................................................
Старшыня (подпіс) Ініцыялы, прозвішча
Сакратар (подпіс) Ініцыялы, прозвішча
ДАГАВОР – дамова дзвюх ці некалькіх асоб (арганізацый) пра вызначэнне, змяненне або спыненне якіх-небудзь правоў і абавязкаў.
Узор напісання: (падаецца ў скарочаным выглядзе)
ПРАЦОЎНЫ ДАГАВОР
«_____»__________2012 г.
1._________(назва юрыдычнай асобы, фізічная асоба, якой заканадаўствам дадзена права заключэння і спынення працоўнага дагавора з работнікам)______________у асобе________________________(пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку)_______________ _ (далей – Наймальнік), які дзейнічае на аснове_____________(статута, палажэння)________і грамадзянін____________ (прозвішча, імя, імя па бацьку)____________(далей – Работнік) заключылі дадзены працоўны дагавор аб наступным.
2. Наймальнік прыймае (назначае)_______(прозвішча, імя, імя па бацьку)___________на работу (пасаду)______(назва пасады, прафесіі, спецыяльнасці)________________па кваліфікацыі________(разрад, кваліфікацыйная катэгорыя ў адпаведнасці са штатным раскладам Наймальніка)___________________________у________(месца працы, у тым ліку назва структурнага падраздзялення: цэх, аддзел, лабараторыя і іншыя)______________________
3. Дадзены працоўны дагавор з’яўляецца______(працоўным дагаворам па асноўным месцы працы)________________(працоўным дагаворам па сумяшчальніцтве)____________
4. Працоўны дагавор заключаецца_________(на нявызначаны тэрмін, на вызначаны тэрмін, на час выканання пэўнай работы, на час выканання абавязкаў работніка, які часова адсутнічае, за якім у адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь захоўваецца месца працы; на час выканання сезонных работ тэрмінам да двух месяцаў)_______________________________________________________
5. Працоўны дагавор заключаецца__________(з папярэднімі іспытамі, без іспытаў)________________________________________________________________________
Тэрмін іспытаў__________дзён__________месяцаў.
6. Тэрмін дзеяння працоўнага дагавора____гадоў з «___» _____ 2012 г. па «___» ____ 2017 г.
7. Работнік мае права на:
7.1. працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, а таксама на здароўе і бяспечныя ўмовы працы:
7.2. .................................
8. Работнік абавязаны:
8.1. добрасумленна выконваць работу згодна з пералічанымі ў дадзеным пункце службовымі абавязкамі або службовай інструкцыяй, якая дадаецца, а для рабочых – канкрэтным зместам, аб’ёмам і парадкам выканання работ, патрабаваннямі да ўзроўню выканання норм і нармаваных заданняў ..................
9. Наймальнік мае права: .....................................
10. Наймальнік абавязаны: .......................................
11. Работніку вызначаюцца наступныя ўмовы працы:
11.1. тарыфная стаўка (службовы аклад) у памеры________на дзень падпісання кантракту.
У далейшым тарыфная стаўка (службовы аклад) змяняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, калектыўным дагаворам, пагадненнем ці па ўзгодненасці бакоў.
11.2. надбаўка__________(называецца від надбаўкі)________(у памеры)____________
11.3. даплата__________(называецца від даплаты)________(у памеры)_____________
11.4. прэмія______(называюцца віды і паказчыкі прэміравання, памер прэмій, а таксама ўмовы, пры якіх прэмія змяншаецца ці не выплачваецца ў адпаведнасні з Палажэннем аб прэміраванні, якое дзейнічае ў Наймальніка)___________________________
11.5. аднаразовая выплата на аздараўленне ў памеры___________________________
12. Заработная плата, прадугледжаная дадзеным працоўным дагаворам, выплачваецца Наймальнікам Работніку рэгулярна ў дні__________(называюцца дні, чысла, вызначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, калектыўным дагаворамі і інш.)__________________________________________________________________________
13. Заработная плата выплачваецца ў грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь.
14. Наймальнік вызначае Работніку ў адпаведнасці з заканадаўствам наступны рэжым працы і часу адпачынку: ……………………...
15. …………………………………
19. Дзеянне дадзенага працоўнага дагавора спынясцца:
на падставе прычын, прадугледжаных артыкуламі 35, 38 Працоўнагакодэкса РБ;
на падставе дадатковых прычын, звязаных з некаторымі катэгорымі работнікаў (артыкул 47 Працоўнага кодэкса).
20. Пры спыненні працоўнага дагавора Наймальнік выплачвае Работніку выхадную дапамогу ў выпадках і ў памеры, вызначаных Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства, калектыўным дагаворам, пагадненнем.
21. Дадзены працоўны дагавор можа быць зменены толькі са згоды бакоў.
22. Пытанні, не прадугледжаныя дадзеным працоўным дагаворам, рэгулююцца заканадаўствам аб працы РБ.
23. Дадзены працоўны дагавор складзены ў двух экзэмплярах, адзін захоўваецца ў Работніка, другі – у Наймальніка.
Наймальнік_____________(подпіс) Работнік_____________(подпіс)
(пячатка)
ДАВЕРАНАСЦЬ – дакумент, які дае каму-н. права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго.
Узор напісання:
ДАВЕРАНАСЦЬ
Я, Грыцэвіч Андрэй Уладзіміравіч, пашпарт № ___________ , выдадзены _____________ , давяраю Макарэвічу Аляксандру Вадзімавічу, які пражывае па адрасе ____________ , пашпарт № ____________ , атрымаць стыпендыю, якая мне належыць за сакавік 2012 г. у __________(месца атрымання).
Грыцэвіч А.У. (Подпіс)
Подпіс Грыцэвіча А.У. сведчу:
Дэкан факультэта электронна-інфармацыйных сістэм (подпіс) Ініцыялы, прозвішча)
(пячатка)
ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА– справавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая павінна разглядацца.
Узор напісання:
Рэктару Установы адукацыі «БрДТУ»
прафесару Пойту П.С.
ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА
06.04.2012 №35
г. Брэст
Пра дысцыплінарнае спагнанне
Прашу аб’явіць вымову Кавальчуку Барысу Анатолевічу, студэнту 1-га курса спецыяльнасці «Меліярацыя і водная гаспадарка» факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі дзённай бюджэтнай формы навучання ў сувязі са стратай студэнцкага білета без уважлівых прычын і выдаць дублікат студэнцкага білета.
Дадатак:
1. Тлумачальная запіска студэнта.
2. Заява студэнта аб страце студэнцкага білета.
3. Тэкст аб’явы ў газеце аб тым, што студэнцкі білет лічыць несапраўдным.
Дэкан (подпіс) Ініцыялы, прозвішча
04.04.2012
Тэкст візы
Прарэктар па вучэбнай рабоце
(подпіс) Ініцыялы, прозвішча
04.04.2012
Тэкст візы
Старшыня прафкама студэнтаў
(подпіс) Ініцыялы, прозвішча
04.04.2012
Тэкст візы
Начальнік юрыдычнага аддзела
(подпіс) Ініцыялы, прозвішча
04.04.2012
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПЫТАННІ:
1. Назавіце стылёвыя рысы афіцыйна-справавога стылю.
2. Якія словы не ўласцівы гэтаму стылю?
3. Для чаго патрэбна веданне афіцыйна-справавога стылю, уменне карыстацца ім?
4. Ці раскрываюцца ў аўтабіяграфіі рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі ўласнага асабістага жыцця?
5. Які абавязковы рэквізіт даведкі, што выдаецца зацікаўленым асобам на рукі?
6. Якія існуюць варыянты напісання назвы дакументаў?
7. Прааналізуйце структуру пратакола і скажыце, што запісваецца ў другой (асноўнай) частцы пратакола?
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:
1. Напішыце сваю аўтабіяграфію, заяву дэкану з просьбай дазволіць датэрмінова здаць экзамены, распіску на атрыманне грошай ад прыватнай асобы, даверанасць на атрыманне стыпендыі за летнія месяцы. Назавіце характэрныя асаблівасці гэтых папер.
2. Прачытайце наступныя азначэнні. Да якіх менавіта дакументаў яны адносяцца?
Афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра падзеі свайго жыцця.
Дакумент, які змяшчае апісанне і пацверджанне тых ці іншых фактаў.
Дакумент, які складаецца некалькімі асобамі і пацвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне.
Цывільна-справавое пагадненне, паводле якога адзін бок (давераны) абавязваецца здзейсніць ад імя і за кош другога боку (даверніка) пэўныя юрыдычныя дзеянні (набыццё або адчужэнне маёмасці, правядзенне плацяжоў і да т.п.).
Афіцыйнае паведамленне ў вуснай форме; пісьмовая просьба ў чым-небудзь.
Акт кіраўніка органа дзяржаўнага кіравання або кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Паводле юрыдычнай прыроды можа быць нарматыўным актам, у якім змешчаны нормы права, што рэгулююць пэўныя грамадскія адносіны, і актам выкарыстання норм права.
Дагавор, пагадненне з узаемнымі абавязкамі для бакоў, якія дамаўляюцца паміж сабой.
Дакумент, які пацвярджае факт атрымання пэўнай асобай матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і г.д.) або важных дакументаў на часовае ці сталае карыстанне.
(Распіска, кантракт, загад, заява, даручэнне, акт, даведка, аўтабіяграфія)
3. Карыстаючыся “Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы” (Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 4-е, 2005), растлумачце, чым адрозніваецца даручэнне ад даверанасці.
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
2. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.
3. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
4. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.
5. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.
6. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.
7. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.
8. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.
9. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.
10. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.
11. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005.
12. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.
13. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.
14. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005.
15. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.
16. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.
17. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.
18. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.
19. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.
20. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005.
21. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
22. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.
23. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.
24. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.
25. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.
26. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.
27. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.
28. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
29. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.
30. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.
31. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.
32. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.
33. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.
34. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.
35. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.
36. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.
37. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.
38. Паведамленне выкладчыка па тэме.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.
2. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.
3. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.
4. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.
5. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
6. Гончарова Н. А. Латинский язык. – М., изд. 2-ое, 1999.
ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 15
- 1. Сацыяльная прырода мовы:
- 2. Функцыі мовы:
- 1. Мова – важнейшая прымета нацыі:
- 2. Беларуская мова ў індаеўрапейскай моўнай сям’і (іv – III тыс. Да н.Х.):
- 3. Праславянская мова і яе распад (ііі – іі тыс. Да н.Х. – сярэдзіна і тыс.):
- 4. Ля вытокаў беларускай мовы (viiі – канец хiii стст.):
- 5. Старабеларуская літаратурная мова ў XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім (вкл):
- 6. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі (хvі – канец хvііі стст.):
- 7. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў Расійскай імперыі (канец хvііі – 1-ая палова хіх стст.):
- 8. Фарміраванне новай (сучаснай) беларускай літаратурнай мовы ў хіх – пачатку хх стст.:
- 9. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў другой палове хх – пачатку ххі стст.:
- 1. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Агульнаславянская лексіка (пачатак ііі тыс. Да н.Э. – сярэдзіна і тыс. Н.Э.):
- 3. Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да хііі – XIV ст.):
- 4. Уласнабеларуская лексіка (хііі ст. – XIV ст. – пачатак xxі ст.):
- 5. Запазычаная словы ў беларускай мове (агульная характарыстыка).
- 6. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў:
- 7. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў:
- 8. Асваенне іншамоўных слоў у беларускай мове:
- 1. Актыўная і пасіўная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Устарэлыя словы:
- 3. Неалагізмы:
- 2. Дыялектная лексіка:
- 3. Жаргонная лексіка:
- 4. Паняцці “прафесіяналізм”, “наменклатура”, “тэрмін”, “тэрміналагічная сістэма”, “тэрміналогія”:
- Тэма: Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна
- 1А. Адназначнасць тэрміна.
- 2. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках:
- 3. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна:
- 2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі:
- 3. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.
- Тэма: Тыпы слоўнікаў беларускай мовы
- 1. Прадмет і задачы лексікаграфіі:
- 2. Тыпы і віды слоўнікаў беларускай мовы і іх характарыстыка:
- 3. Этапы фарміравання і развіцця беларускай лексікаграфіі:
- 1. Беларуская літаратурная мова і яе развіццё ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.
- 2. Стылі літаратурнага вымаўлення:
- 3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:
- 4. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў:
- 5. Вымаўленне галосных:
- 6. Адхіленні ад норм беларускага літаратурнага маўлення і іх прычыны:
- IV. Прыслоўе.
- Тэма: Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- 1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах:
- 2. Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове:
- 3. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе:
- Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- 1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- 1. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі:
- 2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю:
- 4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю:
- Тэма:. Асаблівасці навуковага стылю мовы (працяг)
- 1. Структурна-семантычны аналіз навуковага тэксту:
- 2. Спосабы выкладу інфармацыі:
- 3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту:
- 1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту:
- 2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту:
- 3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліграфічны апарат навуковай літаратуры:
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую навуковых тэкстаў
- Мансарда
- 1. Падстылі (структура) і функцыі афіцыйна-справавога стылю мовы.
- 2. Паняцце дакумента.
- 3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі, іх моўныя асаблівасці і структура напісання.
- Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне
- 1. Агульная характарыстыка справавых лістоў.
- 2. Бланкі, рэквізіты, фармуляр.
- 3. Мова і кампазіцыя справавых лістоў.
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую афіцыйна-справавых тэкстаў
- Всеобщая декларация прав человека
- Тэма: Культура маўлення
- Правілы слухання