Правілы слухання
1. Праяўляйце поўную зацікаўленасць да суразмоўцы.
2. Свае адносіны да суразмоўцы выражайце усмешкай (але не ухмылкай).
3. Слухайце, не звяртайце ўвагу на пабочныя з’явы.
4. Давайце суразмоўцу выказвацца да канца.
5. Не прыкідвайцеся ўважлівым, а будзьце ім.
6. Шукайце сэнс слоў суразмоўцы.
7. Спакойна рэагуйце на заўвагі суразмоўцы.
8. Не спяшайцеся з вывадамі.
2. Прачытайце ўрывак з кнігі Б. А. Плотнікава “Кіраўніку аб мове”. Пра якія якасці маўлення ідзе гаворка? Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых тэрмінаў.
Для таго каб аптымальна і ўсебакова выкарыстаць свае здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял і духоўныя рэсурсы, умела прымяняць іх у сваёй штодзённай дзейнасці, кіраўнік павінен не толькі інтуітыўна, аўтаматычна. спантанна эксплуатаваць наяўныя ў яго свядомасці моўныя сродкі, але і тэарэтычна ведаць экспрэсіўныя ўласцівасці мовы, яе магчымасці ўплываць на іншых людзей, пераконваць іх, рабіць сваімі аднадумцамі ў канкрэтнай: справе, знаць арганізацыйныя і мабілізацыйныя асаблівасці мовы, якія здольныя яднаць людзей і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх агульныя магчымасці на карысць інтарэсаў фірмы, калектыву, прадпрыемства, установы і г.д.
Надзвычай істотным фактарам для маўленчай дзейнасці кіраўніка служыць аргументацыя асноўных момантаў, палажэнняў, частак свайго выступлення ці даклада, ці справаздачы і г.д. Чым больш шырока, разнастайна, дарэчна ўжывае кіраўнік розныя спосабы доказаў для сказанага ці напісанага, тым больш эфектыўным і пераканальным будзе яго маўленчы акт (вусны ці пісьмовы). У якасці аргументацыі вербальных дзеянняў прамоўцы служаць выкарыстанне канкрэтных фактаў (па магчымасці іх наглядная дэманстрацыя ці непасрэдна, ці праз малюнак, схему, іншыя ілюстрацыі), ужыванне сілагізмаў, а таксама іншых лагічных пасылак і заключэння (індукцыі, дэдукцыі, аналізу, сінтэзу і інш.), статыстычныя дадзеныя, гістарычныя экскурсы, вынікі спецыяльных апытанняў, думкі эксперта і ўвогуле аўтарытэтных і кампетэнтных асоб у пэўнай галіне ведаў, дарэчньія цытаты вядомых вучоных, дзеячоў культуры, палітыкі і інш.
Толькі на карысць выступлення можа паслужыць умелае выкарыстанне крылатых выразаў, афарызмаў, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў, усяго спектра моўных тропаў (параўнанні, метафары, эпітэты і інш.).
Неад’емнай часткай агульнай культуры, іміджу, аўтарытэту кіраўніка служаць граматнае і правільнае афармленне ім дзелавых папер, дакументаў, анкет і да т.п.; своечасовы і канструктыўны адказ на ўсе службовыя пісьмы, запыты, уведамленні, запрашэнні, віншаванні, рэкламацыі.
3. Падрыхтавацца да заліку па беларускай мове (гл. практычныя заняткі № 1 – 16; тэарэтычны матэрыял; кантрольныя пытанні 1 – 44 да заліку па беларускай мове (прафесійная лексіка).
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Беларуская мова // Энцыклапедыя. – Мн., 1994.
2. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
3. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.
4. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.
5. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.
6. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.
7. Сямешка Лідзія. Беларуская мова. – Мн., 1999.
8. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка АН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.
9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.
10. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.
11. Беларускі арфаграфічны слоўнік / укладальнікі: Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя. – Мн., 2009.
12. Завальнюк У. М., Прыгодзіч М. Р., Раманцэвіч В. К. Слоўнік сучаснай беларускай мовы. – Мн., 2009.
13. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.
14. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 3-е выд., 2005.
15. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
16. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.
17. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.
18. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.
19. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.
20. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.
21. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.
22. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.
23. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.
24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.
25. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Л. А. Ламека, Ул. Б. Ламека. – Мн., 2000.
26. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.
27. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.
28. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.
39. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук – Мн., 2009.
30. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.
31. Паведамленне выкладчыка па тэме.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Абабурка Мікола. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.
2. Сцяцко Павел. Культура мовы. – Мн., 2002.
3. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.
4. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.
5. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.
6. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.
7. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.
8. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.
9. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
- 1. Сацыяльная прырода мовы:
- 2. Функцыі мовы:
- 1. Мова – важнейшая прымета нацыі:
- 2. Беларуская мова ў індаеўрапейскай моўнай сям’і (іv – III тыс. Да н.Х.):
- 3. Праславянская мова і яе распад (ііі – іі тыс. Да н.Х. – сярэдзіна і тыс.):
- 4. Ля вытокаў беларускай мовы (viiі – канец хiii стст.):
- 5. Старабеларуская літаратурная мова ў XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім (вкл):
- 6. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі (хvі – канец хvііі стст.):
- 7. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў Расійскай імперыі (канец хvііі – 1-ая палова хіх стст.):
- 8. Фарміраванне новай (сучаснай) беларускай літаратурнай мовы ў хіх – пачатку хх стст.:
- 9. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў другой палове хх – пачатку ххі стст.:
- 1. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Агульнаславянская лексіка (пачатак ііі тыс. Да н.Э. – сярэдзіна і тыс. Н.Э.):
- 3. Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да хііі – XIV ст.):
- 4. Уласнабеларуская лексіка (хііі ст. – XIV ст. – пачатак xxі ст.):
- 5. Запазычаная словы ў беларускай мове (агульная характарыстыка).
- 6. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў:
- 7. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў:
- 8. Асваенне іншамоўных слоў у беларускай мове:
- 1. Актыўная і пасіўная лексіка (агульная характарыстыка).
- 2. Устарэлыя словы:
- 3. Неалагізмы:
- 2. Дыялектная лексіка:
- 3. Жаргонная лексіка:
- 4. Паняцці “прафесіяналізм”, “наменклатура”, “тэрмін”, “тэрміналагічная сістэма”, “тэрміналогія”:
- Тэма: Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна
- 1А. Адназначнасць тэрміна.
- 2. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках:
- 3. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна:
- 2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі:
- 3. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.
- Тэма: Тыпы слоўнікаў беларускай мовы
- 1. Прадмет і задачы лексікаграфіі:
- 2. Тыпы і віды слоўнікаў беларускай мовы і іх характарыстыка:
- 3. Этапы фарміравання і развіцця беларускай лексікаграфіі:
- 1. Беларуская літаратурная мова і яе развіццё ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.
- 2. Стылі літаратурнага вымаўлення:
- 3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:
- 4. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў:
- 5. Вымаўленне галосных:
- 6. Адхіленні ад норм беларускага літаратурнага маўлення і іх прычыны:
- IV. Прыслоўе.
- Тэма: Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- 1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах:
- 2. Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове:
- 3. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе:
- Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- 1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- 1. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі:
- 2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю:
- 4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю:
- Тэма:. Асаблівасці навуковага стылю мовы (працяг)
- 1. Структурна-семантычны аналіз навуковага тэксту:
- 2. Спосабы выкладу інфармацыі:
- 3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту:
- 1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту:
- 2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту:
- 3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліграфічны апарат навуковай літаратуры:
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую навуковых тэкстаў
- Мансарда
- 1. Падстылі (структура) і функцыі афіцыйна-справавога стылю мовы.
- 2. Паняцце дакумента.
- 3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі, іх моўныя асаблівасці і структура напісання.
- Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне
- 1. Агульная характарыстыка справавых лістоў.
- 2. Бланкі, рэквізіты, фармуляр.
- 3. Мова і кампазіцыя справавых лістоў.
- Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую афіцыйна-справавых тэкстаў
- Всеобщая декларация прав человека
- Тэма: Культура маўлення
- Правілы слухання