logo search
Планы практ

1. Агульная характарыстыка справавых лістоў.

Лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўныя пытанні, называюцца справавымі. Яны могуць мець асабісты характар ці службовы. У апошнім разе ліст павінен быць засведчаны пячаткай або мець толькі штамп.

Справавыя лісты звычайна падзяляюць на дзве вялікія групы: 1) лісты – канстатацыя фактаў; 2) лісты – папераджальнікі фактаў.

У сваю чаргу лісты гэтых дзвюх груп дзеляцца:

1) па функцыянальнай прыкмеце – на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне);

2) па прыкмеце спецыялізацыі – на суправаджальныя і дагаворныя;

3) па зместу – аднааспектныя і шматаспектныя. Напрыклад, аднааспектны ліст-напамін заключае ў сабе толькі факт напамінання, гарантыйны ліст выражае гарантыі і г.д. Аднак большасць лістоў уключае ў сябе адначасова некалькі аспектаў. Тэксты шматаспектных лістоў пажадана падзяляць на раздзелы, падраздзелы, пункты, падпункты і г.д. у адпаведнасці з ДАСТам;

4) па тэматычнай прыкмеце – на справавыя (афармляюць справавыя, эканамічныя, фінансавыя і пад. адносіны) і камерцыйныя (змяшчаюць пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту);

5) па структурных прыкметах – на стандартныя (на пэўны ўзор) і нестандартныя (адступаюць ад стандартаў з прычыны незвычайнасці сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве).