logo search
Планы практ

3. Мова і кампазіцыя справавых лістоў.

Афіцыйна-справавы стыль звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства, таму ён характарызуецца аб’ектыўнасцю, адсутнасцю эмоцый, наяўнасцю своеасаблівага этыкету.

Этыкет мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства, установы і г.д. з навакольным светам. Прадпрыемствы зацікаўлены ў збыце сваёй прадукцыі, і таму часам рэзкі стыль афіцыйнага ліста шкодзіць партнёрскім адносінам.

Для афіцыйных лістоў характэрны спецыфічныя формулы этыкету. Напрыклад, клічнік пасля зваротка падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмоцый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны Вам адмовіць. На жаль, мы вымушаны Вам адмовіць.

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў. – Мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Ён зараз прачытае нам лекцыю ... – Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю ... . Займеннік вы заўсёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі і пішацца з вялікай літары: Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі.

У сістэме моўных сродкаў справавых лістоў назіраюцца наступныя асаблівасці:

1) шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, вучоны савет, камісія і пад.;

2) выкарыстанне назоўнікаў-назваў людзей па іх спецыяльнасці: аўтар, пакупнік, кліент, заказчык і пад.;

3) пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў (нашага банка) і інш.;

4) ужыванне замест дзеясловаў сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт;

5) напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: Выраб 3-га гатунку. Лічэбнік у табліцах, анкетах звычайна ставіцца пасля назоўніка: Колькасць штатных адзінак – 10;

6) выкарыстанне тэрмінаў, якія адпавядаюць ДАСТу: дэфект, грузападымальнасць і інш.;

7) ужыванне назоўнікаў з прыстаўкамі не-, неда-: недавыкананне, нявыплата, недапрацоўка, непрыняцце, непералічэнне і пад.

На пісьме часам узнікаюць цяжкасці, звязаныя з дапасаваннем выказніка да дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем.

Выказнік ставіцца ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:

1) спалучэннем колькаснага лічэбніка адзін з назоўнікам: На прадпрыемства быў прыняты 21 спецыяліст;

2) спалучэннем зборных лічэбнікаў з назоўнікам: Трое нашых супрацоўнікаў паехала на стажыроўку ў Германію;

3) спалучэннем слоў тыпу большасць, меншасць, рад, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка і пад. з назоўнікам роднага склону множнага ліку: Шэраг прапаноў праекта не быў падмацаваны разлікамі;

4) займеннікам хто: Тыя, хто прачытае лепшы даклад, будуць узнагароджаны прэміяй.

Выказнік выкарыстоўваецца таксама ў адзіночным ліку ў сказах, калі:

1) пры аднародных дзейніках ёсць злучнік не толькі але і: Не толькі памылка ў праграме, але і грубае парушэнне тэхнікі бяспекі было дапушчана пры выкананні гэтага задання;

2) выказнік выносіцца на першае месца перад дзейнікамі адной тэматычнай групы: Пераможа ўпэўненасць і дакладнасць у рабоце;

3) у склад аднародных дзейнікаў уваходзяць займеннікі кожны, увесь, ніякі і пад.: Кожны станок, кожны рухавік, кожны агрэгат быў узяты на ўлік;

4) лагічны націск прыпадае на выказнік, пасля якога ідзе пералік: У продаж выстаўляецца: трактары МТЗ-80 і бульбакапалкі, збожжаўборачны камбайн «Ніва» і ... .

Прывязачная частка састаўнога іменнага выказніка звычайна ставіцца ў творным склоне: Сродкі застаюцца нявыкарыстанымі.

У афіцыйных паперах часта выкарыстоўваюцца абрэвіятуры – складанаскарочаныя словы, утвораныя з назваў пачатковых літар або з пачатковых гукаў ці пачатковых частак слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне, напрыклад: ПТВ, тэхплан. Акрамя лексічных скарачэнняў, у тэкстах выкарыстоўваюцца і графічныя скарачэнні тыпу г.зн. (гэта значыць), і г.д. (і гэтак далей) і інш. Многія скарачэнні сталі стандартнымі: см, кг, квіт. №, р / р №, дзяржплан, фінаддзел, будматэрыялы, спецзаказ, ДАСТ, заг., в.а і г.д.

Скарачэнне P.S. (‘пасля напісанага’) у сучаснай афіцыйнай карэспандэнцыі не выкарыстоўваецца.

Звярніце ўвагу на некаторыя ўзоры структуры і напісання справавых лістоў!

ЛІСТЫ-ПРОСЬБЫ выражаюць просьбу аб выкананні якога-небудзь дзеяння, атрыманні дакументацыі ці матэрыяльных каштоўнасцей. Звычайна пачынаюцца словамі Прашу; Просім.

Схема ліста-просьбы:

1) выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай (часам гэты пункт можа адсутнічаць);

2) выклад просьбы;

3) чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

4) гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.

Напрыклад:

(Пра ўключэнне ў план выдавецтва)

... Прашу ўключыць у план інфармацыйных выданняў на 200...г. ... ... ... (назва) ... ... ..., аўтары ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... . Аб’ём працы ... ... ... старонак. Рукапіс будзе прадстаўлены ў ... ... ... ... ... ... 200 ...г.

Дадатак: Анатацыя ... ... ... ... ... на ... ... ... аркуш. у ... ... экз.

ЛІСТЫ-НАПАМІНЫ (НАПАМІНКІ) напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыканання гэтых дзеянняў. Часам на палях такіх лістоў ставіцца памета «Паўторна». Напрыклад:

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ па .... ... ... Вы павінны закончыць работы не пазней за ... ... ... 200 ... г.;

Паўторна дасылаем Вам ... ... (звесткі, заяўку і г.д.) ... ... ... на ... . Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як можна хутчэй.

ЛІСТЫ-ЗАПРАШЭННІ звычайна адрасуюцца пэўным асобам, канкрэтным арганізацыям і інш. Напрыклад:

Глыбокапаважыны (ая) ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .'

Аргкамітэт міжнароднай матэматычнай канферэнцыі «Яругінскія чытанні VII» паведамляе, што Ваш даклад уключаны ў праграму работы канферэнцыі, якая адбудзецца ... мая 200 ... года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (Вул. Ажэшкі – 22, 230023, Гродна).

Арганізацыйны ўзнос, які складае суму, эквівалентную $5 ЗША, уносіцца пры рэгістрацыі. Па Вашай заяўцы ў гасцініцы будзе забраніравана месца.

Калі ў Вас ёсць патрэба ў гасцініцы, але Вы не ўказалі гэтага ў заяўцы, просім паведаміць пра гэта да ... мая 200 ... года.

Калі Вы паведаміце пра час прыбыцця, мы будзем рады сустрэць Вас на чыгуначнай станцыі горада Гродна.

Парадак канферэнцыі:

... мая (панядзелак) прыезд і размеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Рэгістрацыя ў аўд. 220 галоўнага корпуса універсітэта.

... мая (аўторак) 10.00 – 13.00. Адкрыццё канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне.

14.00 17.00. Пасяджэнне секцый.

... мая (серада) – 10.00 12.00. Пасяджэнне секцый.

12.00 – 13.00. Агульная дыскусія, закрыццё канферэнцыі.

ПРАЦУЮЦЬ СЕКЦЫІ

1. Аналітычная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў.

2. Асімптатычная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў.

3. Якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў.

4. Тэорыя ўстойлівасці і кіравання рухам.

5. Тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных.

6. Інтэгра-дыферэнцыйныя аператары і ўраўненні.

7. Методыка выкладання матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў.

Працягласць дакладаў: пленарных – 40 хвілін,

секцыйных 15 хвілін.

ТЭЛЕФОНЫ ДЛЯ ДАВЕДАК:

442-477, 470-173, 722-201

ЛІСТЫ-ПАЦВЯРДЖЭННІ пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў, тэлеграм і тэлефонных паведамленняў. Напрыклад:

... Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі. Дзякуем за хуткае выкананне заказу.

Мы атрымалі Ваша(у) ... ... (факс, пісьмо, тэлеграму) ... ... , у якім(ой) Вы паведамляеце, што ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

СУПРАВАДЖАЛЬНЫЯ ЛІСТЫ пішуцца пры адпраўцы пэўных дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак: 1) паведамленне пра матэрыял, які высылаецца; 2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар. Напрыклад:

(Пра атрыманне інфармацыі)

Накіроўваем копію пратакола нарады па пытанні ... ... і таксама ... ... ... ... ... ... ... .

Просім гэтыя дакументы падпісаць і заверыць пячаткаю; адзін экзэмпляр накіраваць на наш адрас.

Накіроўваем пратаколы выпрабаванняў ... ... ... ... . Выпрабаванне паказала наступныя вынікі: ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

ДАГАВОРНЫЯ ЛІСТЫ пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў. Напрыклад:

Накіроўваем ... ... ... ... ... экзэмпляры падпісананага намі пагаднення № ... ... ... ... ... ... аб пастаўцы Вам ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... . Просім ... ... ... ... ... ... ... ... і адзін экзэмпляр пагаднення № ... ... вярнуць нам.

Накіроўваем падпісанае з нашага боку пагадненне № ... ад ... ... . Даведка аб фінансаванні будзе выслана ... ... ... ... ... ... ... ... .

Гэтае пісьмо лічыцца неад’емнай часткай нашага пагаднення.

Дадатак: Пагадненне № ... ... ... ... на ... ... ст. у ... ... ... ... ... экз.

ЛІСТ-ЗАПЫТ(АННЕ) складаецца звычайна з дзвюх частак: 1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання; 2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу. Напрыклад:

Згодна з загадам № ... ... ... ад ... ... ... ... , у нашу ўстанову быў(ла) узяты(та) на працу ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

За ... ... ... да пачатку адзначанай працы ... ... ... ... ... ён (яна) атрымаў (ла) траўму ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Так як ... ... ... ... ... ... ... да атрымання названай траўмы ... ... ... ... ... ... ... нідзе не працаваў(ла) і ў нас таксама не меў (мела) ніякага заробку, просім растлумачыць:

1. Ці мае ... ... ... ... ... ... права на атрыманне на нашым прадпрыемстве дапамогі з-за часовай непрацаздольнасці?

2. Калі ў ... ... ... ... ... ... ёсць такое права, то з якога разліку неабходна налічыць дапамогу ... ... ... ... па лістку непрацаздольнасці?

Дырэктар ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Старшыня прафкама ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

ГАРАНТЫЙНЫЯ ЛІСТЫ маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы; адрасуюцца канкрэтнай асобе або цэламу прадпрыемству. Напрыклад:

... Гарантуем, што пастаўленае па заказу № ... ... ... ад ... ... ... ... ... абсталяванне поўнасцю адпавядае апісанню, тэхнічным умовам і спецыфікацыі заказу.

Калі на працягу ... ... ... ... ... ... месяцаў з дня запуску ў эксплуатацыю і не больш за ... ... ... ... месяцы з дня адгрузкі абсталяванне стане дэфектным або па канструкцыі, або з-за недабраякаснага матэрыялу, мы абяцаем у самы сціслы тэрмін ліквідаваць усе недахопы за наш кошт або замяніць абсталяванне бясплатна ... .

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЛІСТЫ выступаюць разнавіднасцю пісем-паведамленняў; яны інфармуюць установу ці канкрэтную асобу аб пэўнай сітуацыі (часта мэтай такіх лістоў з’яўляецца прапаганда дзейнасці пэўнай установы ці арганізацыі і пад. або рэклама пэўнай прадукцыі). Напрыклад:

Навучальнай установай ... ... ... ... ... ... ... ... плануецца ў ... ... ... ... г. правесці Міжнародную навуковую канферэнцыю на тэму ... ... ... ... ... ... .

На канферэнцыі мяркуецца разгледзець наступныя пытанні: ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

< Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі і выступіць з дакладам (паведамленнем). Даклады будуць уключаны ў зборнік навуковых прац, выданне якога плануецца на ... ... ... ... ... ... ... г. >

Звесткі пра ўдзел у канферэнцыі, а таксама тэму паведамлення просім даслаць да ... ... ... ... ... ... ... г. на адрас: ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

ЦЫРКУЛЯРНЫЯ ЛІСТЫ – гэта звычайна дырэктыўныя распараджэнні, якія рассылаюцца падведамасным установам ці падначаленым службовым асобам (змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу).

ЛІСТЫ-ПАВЕДАМЛЕННІ аб нечым (пра нешта) паведамляюць ці нешта сцвярджаюць. Звычайна яны пачынаюцца словамі Паведамляем Вам, Даводзім да Вашага ведама і пад. Напрыклад:

У адказ на Ваша пісьмо ад ... ... ... ... ... ... ... ... ... паведамляем, што затрымка пры ... ... ... ... ... ... адбылася з прычыны ... ... ... ... ... .

Прымаем усе меры для найхутчэйшай дастаўкі ... ... ... ... ... ... ... і мяркуем, што здолеем выканаць гэта ў тэрмін да ... ... ... ... ... ... ;

Паважаны ... ... ... ... ... ... ... !

Паведамляем Вам, што пасяджэнне па справе ... ... ... ... ... адбудзецца ... ... ... ... ... ... ... 200 ... ... г. у ... ... ... гадзін у памяшканні ... ... ... ... ... па вул. ... ... ... ... ... ... ... ... .

КАМЕРЦЫЙНЫЯ ЛІСТЫ маюць юрыдычную сілу, складаюцца ад імя юрыдычнай асобы пры заключэнні і выкананні пагаднення.

Адрозніваюць тры віды камерцыйнай перапіскі: запыт – адказ на запыт; прапанова – адказ на прапанову; прэтэнзія – адказ на прэтэнзію.

Лісты, у якіх змяшчаюцца адказы-адмаўленні на запыт ці прапанову, звычайна будуюцца па схеме: 1) паўтарэнне запыту (просьбы); 2) прычыны, на аснове якіх запыт (просьба) не можа быць выканана або прапанова не прымаецца; 3) канстатацыя адмаўлення ці непрыняцця прапановы. Напрыклад:

(Запыт)

Спасылаючыся на перагаворы з Вашым прадстаўніком у ... 200.. г., просім даслаць нам камерцыйныя прапановы на ... ... ... ... ... з указаннем максімальнай колькасці пастаўкі па ўсіх тыпах, якія прапаноўваюцца.

(Адказ на запыт)

Дзякуем за запыт ад ... ... на пастаўку ... ... (назва тавару) ... .

Зараз мы разглядаем пытанне аб магчымасці прадастаўлення Вам прапаноў на тавар, які Вас цікавіць.

Аб нашым рашэнні паведамім у самы бліжэйшы час.

3 павагай ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

(Прапанова)

Мы можам прапанаваць Вам ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Колькасць ... ... ... ... ... ... ... .

Якасць ... ... ... ... ... ... ... ... .

Упакоўка ... ... ... ... ... ... ... .

Умовы пастаўкі ... ... ... ... ... ... .

Цана ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Тэрмін пастаўкі ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

Умовы плацяжу ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

З павагай ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... .

(Адказам на гэты ліст звычайна ідзе ліст-пацвярджэнне).

(Прэтэнзія)

ПРЭТЭНЗІЯ № 002

ад 31/10/2001

Вамі да гэтага часу не пералічана дэбіторская запазычанасць за арэнду памяшкання і камунальныя паслугі.

п/п

Плацёжны

дакумент

Дата

дакумента

Сума

Пратэр-

мінавана

дзён

Пеня 5.00%

за кожны дзень

пратэрмін.

Сума

запазычанасці

1

0031

27/01/01

26193

32

41309

41909

2

.....

...

...

...

...

...

Усяго па прэтэнзіі: 1036318.

Просім выканаць разлік да 10.11.2003.

Пры непералічэнні да 10.11.2003 мы вымушаны будзем звярнуцца да прымусовага спагнання ў гаспадарчы суд.

(Адказ на прэтэнзію)

Пацвярджаем атрыманне Вашай прэтэнзіі № ... ... ад ... .

Прыносім свае прабачэнні за ... ... ... ... ... ... .

Паведамляем, што пераводзім на Ваш разліковы рахунак суму ...

Заўвага. Нягледзячы на тое, што прыведзены ўзоры не ўсіх справавых лістоў, можна заўважыць, што для большасці з іх характэрна паўтаральнасць адных і тых жа зваротаў, канструкцый, запомніўшы якія можна навучыцца складаць тэксты на разнастайныя тэмы, правільна афармляць справавую карэспандэнцыю. Усе справавыя лісты рэкамендуецца пісаць не больш чым на адной старонцы.

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПЫТАННІ:

1. Чым адрозніваецца справавы ліст ад дакументаў тыпу «Акт», «Дыплом» і пад?

2. Пералічыце асноўныя рэквізіты справавога ліста.

3. Як вы лічыце, якая частка бланка афіцыйнай паперы больш насычана ў колеры?

4. Чаму павінна адпавядаць структура і размяшчэнне рэквізітаў на бланках арганізацыйна-распарадчых дакументаў?

5. Назавіце разнавіднасці справавых лістоў. Чым гэта абумоўлена?

6. Які рэкамендуемы памер афіцыйнай паперы?

7. Якія асаблівасці маўленчага этыкету справавых лістоў вы ведаеце?

8. У чым асаблівасці сістэмы моўных сродкаў афіцыйна-справавых папер?

9. Раскажыце пра дапасаванне выказніка да дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

1. Спішыце, выправіўшы дапушчаныя памылкі. Растлумачце правільнасць напісання.

1. Да 20 лютага выканаў план камбінат будаўнічых матэрыялаў. 2. Прапрацаваўшы толькі два месяцы, у яго ўзнікла ўскладненне з начальнікам цэха.3. Накіроўваем Вам для азнаямлення “Асноўныя палажэнні Адзінай дзяржаўнай сістэмы справаводства”, адобраныя Дзяржаўным камітэтам на навуцы і тэхніцы. 4. Трэба дакладна вызначыць задачы, пастаўленыя аўтарам у дадзенай рабоце, і якія метады, выкарыстоўваліся для дасягнення гэтай мэты. 5. Гэта паказвае на тое, што мы цярпліва адносімся да недахопаў. 6. Кіраўніцтва вытворчай практыкі ажыццяўляецца лепшымі спецыялістамі прадпрыемства. 7. Праводзяцца іспыты універсальнага лябёдкі-пагрузчыка. 8. Кожны член брыгады адказен за якасць прадукцыі. 9. На завод было дастаўлена да васемсот пяцьдзясят тон металалома. 10. Забяспечце дзіцячаму садку пастаянную няню і шасцімесячную прыбіральшчыцу. 11. Размясціце камандзіровачных у нашай гасцініцы. 12. Неабходна як мага хутчэй пабудаваць сцены, узвесці хлеў. 13. На прадмет Вашага пісьма паведамляем, што мы скарацілі тэрмін дастаўкі дэталей на адзін месяц. 14. Накіроўваем Вам варыянт праекта. Просім яго абмеркаваць і зацвердзіць. 15. Просім выказаць заўвагі, якія, магчыма, будуць карысныя для работы. 16. У гэтым месяцы прэмію атрымалі 23 рабочых з горнага цэху і 27 рабочых з электрацэху.

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

2. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.

3. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

4. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.

5. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

6. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалагія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

7. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

8. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

9. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

10. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

11. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005.

12. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.

13. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.

14. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

15. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.

16. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

17. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

18. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

19. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

20. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 4-е, 2005.

21. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

22. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

23. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

24. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

25. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

26. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

27. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

28. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

29. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

30. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

31. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення /складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.

32. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

33. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

34. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

35. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

36. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.

37. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

38. Паведамленне выкладчыка па тэме.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

2. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

3. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.

4. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

5. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 16