logo search
Планы практ

1. Падстылі (структура) і функцыі афіцыйна-справавога стылю мовы.

У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкамі вылучаюцца наступныя падстылі: 1) уласна-заканадаўчы (закон, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, справавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска і інш.). Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы 2 асноўныя функцыі: інфармацыйнасці (паведамленне) і пабуджальнасці (уздзеянне), напрыклад, пратакол заключае ў сабе інфармацыю (Слухалі...) і загад (Пастанавілі...).