logo search
Планы практ

3. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна:

а) суадносіны тэрмінаў са словамі ці словазлучэннямі (часцей за ўсё);

б) назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі ў якасці слоў-тэрмінаў;

в) агульныя назоўнікі (асноўная колькасць) ў тэрміналогіі;

г) пераход ўласных імён у агульныя назоўнікі і іх ужыванне ў якасці аднаслоўных тэрмінаў;

д) уласныя назоўнікі як утваральныя асновы пры ўтварэнні слоў- тэрмінаў;

е) спалучэнне імя і прозвішча вучонага, геаграфічнай назвы для ўтварэння тэрмінаў;

ё) уласны назоўнік як частка складанага аднаслоўнага тэрміна;

ж) ужыванне прыметнікаў (даволі рэдка) у якасці слоў-тэрмінаў;

з) праблема ўжывання дзеясловаў у тэрміналогіі;

і) назоўнікі аддзеяслоўнага ўтварэння і іх адрозненне ад дзеясловаў-тэрмінаў;

й) прыслоўі (іх няшмат) у ролі слоў-тэрмінаў;

к) шырокае выкарыстанне словазлучэнняў у тэрміналогіі;

л) характарыстыка свабодных і несвабодных словазлучэнняў-тэрмінаў;

м) спецыфіка фразеалагічных тэрмінаў;

н) спалучэнне назоўніка з назоўнікам (апорнае і залежнае слова) у словазлучэннях-тэрмінах;

о) уласныя назоўнікі ў якасці кампанента тэрміна-словазлучэння (апорны агульны назоўнік + уласны назоўнік);

п) два прозвішчы як кампаненты тэрміна-словазлучэння;

р) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ў словазлучэннях-тэрмінах;

с) спецыфіка спалучэння прыметніка з назоўнікам ў тэрмінах-словазлучэннях;

т) адсутнасць ступеняў параўнання ў даных словазлучэннях-тэрмінах;

у) шырокае пашырэнне даных тэрмінаў-словазлучэнняў у розных галінах навукі і тэхнікі;

ў) ужыванне ў складзе тэрмінаў-словазлучэнняў вытворных прыметнікаў ад уласных назоўнікаў: геаграфічныя назвы, прозвішчы вучоных;

ф) апорнае слова (назоўнік) у трох- і шматслоўных тэрмінах;

х) трохслоўныя і больш словазлучэнні як адметнасць сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы і іх замена па меры магчымасці аднаслоўнымі тэрмінамі;

ц) тэрміны ў слоўніку-даведніку па маркетынгу і спецыфіка іх перакладу з англійскай мовы на беларускую;

ч) частковае спрашчэнне састаўных тэрмінаў: ўтварэнне складаных слоў, абрэвіятур, замена іншамоўнымі тэрмінамі.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

1. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце сінонімы (з дадзеных у дужках).

Астранаўтыка, астэроіды, атамізм, атамны рэактар, аэранаўтыка, велічыня, вертыкал, ветразь, выбіральнасць, вымушанае выпраменьванне, гравітацыя, грунтвага, гукавыя хвалі, датычнае паскарэнне, дыстыляцыя, дыямент, завісь, зрокавая труба, квазізоркі, кінакамера, колькасць руху, пошчак, прапелер, радар, радуга, радыёвымярэнне, радыяцыя, свідар, сіламер, Стажары, сублімацыя, счапленне, тэмпературнае выпраменьванне, тэрпенцін, унутранае трэнне, фотакамера, экспазіметр, эксперымент.

(Дослед, экспанометр, фотаапарат, вязкасць, жывіца, цеплавое выпраменьванне, кагезія, узгонка, Плеяды, дынамометр, бур, выпраменьванне, радыёхвалі, вясёлка, радыёлакатар, паветраны вінт, рэха, імпульс, кінаапарат, квазары, падзорная труба, суспензія, алмаз, перагонка, тангенцыяльнае паскарэнне, гук, ватэрпас, прыцягненне, індуцыраванае выпраменьванне, селектыўнасць, парус, гарызонт сапраўдны, фізічная велічыня, паветраплаванне, ядзерны рэактар, атамістыка, малыя планеты, касманаўтыка).

2. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя. Вызначце тыпы амонімаў:

Аналіз – … . Неалагізм – … . Навуковы – … . Вірусны – … . Рухомасць – … . Палярны дзень – … . Буйналістасць – … . Знешні гандаль – … . Дапаможны цэх – … . Ускосныя выдаткі – … . Закончанае трыванне – … . Адназначнасць – … . Адзіночны лік – … . Сыры мацунак – … . Сушаны стрыжань – … . Пераменны ток – … . Гарачая трэшчына – … . Цвёрды прыпой – … . Горны рэльеф – … . Вадкае паліва – … . Закрытая станіна – … . Адкрытая форма – … . Ласось высакародны … . Луг высокага ўзроўню – … . Муха капусная вялікая – … . Экспліцытны … . Інтэрпаляцыя – … . Пазітыўны – … .

Для даведак: сыры стрыжань, муха капусная малая, ласось звычайны, раўнінны рэльеф, прамыя выдаткі, імпліцытны, нерухомасць, мнагазначнасць, адкрытая станіна, драбналістасць, экстрапаляцыя, сінтэз, асноўны цэх, множны лік, архаізм, сухі мацунак, незакончанае трыванне, антынавуковы, пастаянны ток, халодная трэшчына, мяккі прыпой, цвёрдае паліва, процівірусны, негатыўны, унутраны гандаль, палярная ноч, закрытая форма, луг нізкага ўзроўню.

3. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце адпаведныя антонімы (з дадзеных у дужках). Вызначце, да якіх часцін мовы адносяцца антонімы.

Адліў, аднаўленне, аналіз, аніён, анод, апагей, асіметрыя, афелій, выпарэнне, дысацыяцыя, зеніт, іанізацыя, ірацыянальны лік, крохкасць, ламінарнае цячэнне, максімум, негатыў, несувымерныя велічыні, поўнач, упарадкаванне, усход.

(Захад, хаатычнасць, поўдзень, сувымерныя велічыні, пазітыў, мінімум, турбулентнае цячэнне, пластычнасць, рацыянальны лік, рэкамбінацыя, надзір, малізацыя, кандэнсацыя, перыгелій, сіметрыя, перыгей, катод, катыён, сінтэз, акісленне, прыліў).

4. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны, раздзяліўшы іх на дзве групы: 1) словы; 2) словазлучэнні.

Интегральное исчисление – это раздзел математического анализа, в котором изучаются интегралы, их свойства, способы вычисления и приложения. Вместе с дифференциальным исчислением они составляют основу аппарата математического анализа.

Интегральное исчисление возникло из рассмотрения большого числа задач естествознания и математики. Важнейшие из них – физическая задача определения пройденного за данное время пути по известной, но, быть может, переменной скорости движения и значительно более древняя задача вычисления площадей и объёмов геометрических фигур.

Центральным в интегральным исчислении является понятие интеграла, которое, однако, имеет две различные трактовки, приводящие соответственно к понятиям неопределённого и определённого интегралов.

В дифференциальном исчислении была введена операция дифференцирования функций. Рассматриваемая в интегральном исчислении обратная к дифференцированию математическая операция называется интегрированием или, точнее, неопределённым интегрированием (Энциклопедический словарь юного математика).

5. Спішыце, устаўляючы замест кропак адпаведныя словы (з прыведзеных у дужках). З маўлення прадстаўнікоў якіх прафесій ці спецыяльнасцей паходзяць гэтыя фразеалагізмы?

… вуду; … гайкі (каму); … кулі (каму); … канцы з канцамі; … з якара; … скрыпку; … на свой хлеб; … якар (дзе); … баранку; … на паваротах; … на след (каго, чаго, чый); … парусах (ляцець, імчацца і пад.); … пробы; … ні задзірынкі; … зброю; … шпагі (з кім); … па чайнай лыжцы; … на буксір (каго); … у строй.

(Уступаць, браць, у гадзіну, скрыжаваць, складваць, ні сучка, нізкай, на ўсіх, напасці, лягчэй, круціць, кідаць, ісці, іграць другую, знімацца, зводзіць, заліваць, закручваць, закідваць).

6. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікамі.

Брейн-дрейн, буфер (в информатике), ввод данных (в информатике), видеофайл, видеочат, винчестер (в информатике), виртуальная зависимость (интернет-зависимость), виртуальная реальность, внутренняя память, всемирная паутина, высокотехнологический, вэб, вэб-интерфейс, вэб-сайт, гальванизация, генератор, гигабайт, глобальная компьютерная сеть, дамп, деинсталляция (в информатике), декомпиляция, дефрагментация (в информатике), джойстик (в информатике),диалоговый режим, дигитальный (в информатике), директория (в информатике), диск (в информатике), дискета, дисковод, дисковый накопитель, дисплей, дистанционная форма обучения, дистрибутив (в информатике), домашняя страница, домен, доменное имя, ДОС (дисковая операционная система), драйвер, запоминающее устройство, иконка (в информатике), имейл (e-mail), иммобилайзер, импорт (в информатике), инжиниринг, инновация, инсталлятор, интелсат, интерактивный (в информатике), Интернет, интернет-банкинг, интернет-лекция, информатизация, информационная система, информационные технологии.

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Ляшчынская В.А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.

2. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

3. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

4. Маршэўская В.В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.

5. Старавойтава Н.П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

6. Смольская Т.М., Хрышчановіч Л.У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

7. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

8. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М.С. Яўневіча. – Мн., 1991.

9. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

10. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

11. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г.М. Малажай. – Мн., 1993.

12. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

13. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

14. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М.В. Бірылы. – Мн., 1987.

15. Кандраценя І.У., Кунцэвіч Л.П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 3-е, 2005.

18. Булыка А.М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

19. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

20. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

21. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў (новы). – Мн., 2005.

22. Булыко А.Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн, 2006.

23. Уласевіч В.І., Даўгулевіч Н.М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

24. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

25. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

26. Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

27. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

28. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення /складальнікі Ламека Л.А., Ламека Ул.Б. – Мн., 2000.

29. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

30. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

31. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З.И. Бадевич, Ж.Е. Белокурская, Н.А. Борковская. – Мн., 2007.

32. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В.И. Куликович, А.Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

33. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост.Н.С. Лявер. – Мн., 2011.

34. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

35. Болсун А.І., Рапановіч Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.

36. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.

37. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.

38. Лакоцін Л.А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.

39. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.

40. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я.В. Радыно. – Мн., 1993.

41. Краевская Н.П., Гринберг В.В., Красней В.П. Русско-беларусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.

42. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.

43. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А.Н. Булыко. – Мн., 2007.

44. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”, пытанні: 5. Асаблівасці тэрмінаў. 6. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках. 7. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Старычонак В.Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. – Мн., 1991.

2. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы. – Мн., 2004.

3. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн., 2005.

4. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання. – Мн., 1994.

5. Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х тамах. – Мн., 1993.

6. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 1 – 2. – Мн., 1981 – 1993.

7. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. – Мн., 2004.

8. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

9. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.

10. Ожегов С.И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-ое, 1987.

11. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С.Г. Бархударова, И.Ф. Протченко, Л.И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

12. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р.И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

13. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

14. Руденко Е.Н., Кожинова А.А., Задворная Е.Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

15. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.

ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 5

Тэма: Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі

ПЫТАННІ:

1. Паходжанне тэрмінаў:

а) розныя пласты слоў у тэрміналагічнай лексіцы: уласныя і іншамоўныя словы; спалучэнне ўласных і іншамоўных сродкаў; старыя і новыя словы; агульнаўжывальныя па паходжанні і вузкаспецыяльныя; словы, утвораныя па мадэлях літаратурнай мовы і па мадэлях тэрміналагічнага словаўтварэння.

І. Уласныя тэрміны:

а) уласныя тэрміны: агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі;

б) экстралінгвістычныя фактары і матывацыя (метафара ці метанімія) у тэрміналогіі;

в) метафарызацыя частак цела чалавека, назваў жывых істот, частак іх цела, жылля, назваў адзення і ўтварэнне тэрмінаў у розных галінах навукі і тэхнікі;

г) выкарыстанне адных і тых жа агульнаўжывальных слоў у якасці розных тэрмінаў у розных галінах навукі і тэхнікі;

д) набыццё агульнаўжывальнымі словамі тэрміналагічнага значэння пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў у 80 – 90 г. ХХ ст. (у адрозненне ад 20 – 30 г.);

е) агульнаўжывальныя словы ў ролі тэрмінаў і іх найбольшая тэматычная сувязь з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і інш.;

ё) адрозненне тэрмінаў граматычнымі формамі ад агульнаўжывальных аманімічных слоў;

ж) размоўная лексіка ў якасці тэрмінаў уласнага паходжання;

з) вытворныя тэрміны, ці дэрываты, утвораныя з уласнага матэрыялу ці ўласнага і запазычанага паводле пэўных спосабаў (гл. пытанне 2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі): асноўная крыніца папаўнення тэрмінаў усіх галін навукі і тэхнікі;

і) тэрміналагічнае словаўтварэнне і яго істотнае адрозненне ад літаратурнай мовы;

й) выкарыстанне інтэрнацыянальных сродкаў пры тэрмінаўтварэнні: словы з грэчаскай і лацінскай моў, інтэрнацыянальныя суфіксы і прыстаўкі, іншамоўныя элементы.

ІІ. Іншамоўныя тэрміны:

а) прычына запазычвання тэрмінаў: адсутнасць у мове пры перакладзе адпаведных слоў, якія існуюць у мове-крыніцы;

б) адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў: пісьмовы шлях пранікнення тэрмінаў (публікацыі), адсутнасць кантактаў і ўзаемадзеяння паміж носьбітамі моў і інш.;

в) свядомае ўздзеянне на працэсы запазычвання і планамернае і заканамернае фарміраванне тэрміналогій пэўных галін;

г) стан развіцця і ўжывання беларускай мовы і роля моў-суседак у запазычванні іншамоўных тэрмінаў;

д) роля рускай мовы ў запазычванні іншамоўных тэрмінаў;

е) пранікненне ў сучасную беларускую тэрміналогію слоў са старабеларускай (магчыма, праз народныя гаворкі) мовы, у якой адзначаюцца шматлікія іншамоўныя словы;

ё) арыентацыя на ўласныя сродкі пры стварэнні нацыянальнай навуковай тэрміналогіі;

ж) выкарыстанне ў розных тэрмінасістэмах беларускай мовы запазычанняў з лацінскай, грэчаскай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай моў;

з) частковае падпарадкаванне запазычаных слоў-тэрмінаў законам фанетыкі, графікі, арфаграфіі беларускай мовы;

і) іншамоўныя тэрміны, якія складаюць выключэнні з правілаў напісання ў беларускай мове;

й) іншамоўныя тэрміны, якія змянілі сваю граматычную форму (род), марфемны склад у беларускай мове;

к) мена формы ліку ў некаторых іншамоўных тэрмінах;

л) катэгорыя склону ў англійскай і беларускай мовах.