logo search
Планы практ

3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:

а) прычыны трывалага авалодання арфаэпічнымі нормамі: веданне гістарычнай абумоўленасці наяўнасці тых ці іншых гукаў у мове, моўная традыцыя, пэўныя заканамернасці ці правілы з’яўлення ў слове менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука;

б) канкрэтныя правілы літаратурнага вымаўлення: правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый; правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый); правілы вымаўлення запазычаных слоў;

в) група правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй: 1) заўсёды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ж], [ш], [дж], [ч]; 2) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [γ]; 3) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз]; 4) цвёрдае вымаўленне афрыкаты [ц] і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы этымалагічна мяккага [т’]; 5) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з’] і [с’];

г) правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў – аснова сучаснай беларускай арфаэпіі: асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.;