logo search
Планы практ

2. Спосабы выкладу інфармацыі:

а) спосабы выкладу інфармацыі: апавяданне, апісанне, разважанне і доказ як спецыфічны тып тэксту мовы матэматыкі;

б) характэрнасць тэксту тыпу апавядання для мастацкай літаратуры;

в) тэксты навуковай літаратуры: апісанне, апавяданне, доказ;

г) апісанне прадмета і апісанне дзеяння, працэсу, доследу, эксперыменту ў залежнасці ад аб’екта;

д) аб’ектыўнае (у тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-справавой дакументацыі) і суб’ектыўнае (у тэкстах мастацкай літаратуры) апісанні і параўнанне двух тэкстаў-апісанняў;

е) разважанне як тып тэксту і яго структура: тэзіс; доказы, аргументы; вывады;

ё) характэрнасць тэкстаў тыпу разважанне (матэматыка), апісанне (фізіка, хімія), «апісанне-разважанне» (асноўная форма) для дакладных навук;

ж) будова выкладу-разважання ў геаметрыі ці алгебры па схеме: агульнапрынятае палажэнне, аксіёма —> доказ аўтара —> фармулёўка вывадаў, агульнага закону для чытача: доказ як тып тэксту.