logo search
Планы практ

4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю:

а) пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў у навуковых тэкстах;

б) асаблівасці ўжывання апавядальных клічных сказаў;

в) спецыфіка ўжывання пытальных і пабуджальных сказаў;

г) аднародныя члены сказа і іх функцыя і ўласцівасці ў навуковых тэкстах;

д) адасабленне даданых членаў сказа (азначэнні, прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні) і іх асаблівасці;

е) спецыфіка адасаблення далучальных слоў і выразаў;

ё) ужыванне канструкцыі з удакладняльным злучнікам г.зн і паўтор адных і тых жа слоў тыпу тады і толькі тады і інш.;

ж) асаблівасці ўжывання пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэксце;

з) спецыфіка ўжыванне параўнальна-раўналежных зваротаў;

і) асаблівасць ужывання спалучэнняў тыпу (не) больш (менш) як, (не) больш (менш) чым;

й) частае выкарыстанне складаназалежных сказаў у навуковых тэкстах (з даданымі часу, умовы, прычыны, месца, азначальнымі і інш.) і іх спецыфіка;

к) знакі прыпынку ў складаназалежных сказах;

л) асаблівасці ўжывання злучнікаў але, аднак у сказах;

м) выкарыстанне пасіўных канструкцый тыпу было паказана і інш. у навуковым выкладзе.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

1. Прачытайце тэксты. Якая тэма кожнага з іх? Якія моўныя сродкі выкарыстаны ў тэкстах і з якой мэтай? Да якога стылю можна аднесці кожны з прапанаваных тэкстаў?

І. Навальніца – атмасферная з’ява, пры якой у магутных кучава-дажджавых воблаках і паміж воблакамі і зямлёй пры вялікай напружанасці атмасфернай электрычнасці ўзнікаюць моцныя электрычныя разрады-маланкі. Навальніца суправаджаецца моцным шквалістым ветрам, ліўневым дажджом, часта з градам. Бываюць франтальныя навальніцы, што адбываюцца ў паветраных франтах, і ўнутрымасавыя, што ўзнікаюць ад канвекцыі.

ІІ. Наваколле асвятлялася дрыготкім заравам, нібы гэта быў залп соцень гармат, і рэха пракацілася ад краю да краю зямлі. Яно не паспела змоўкнуць, як грымнула яшчэ раз, – і тут паліў дождж. Імкліва, з шумам і плёскатам абрынуўся ён магутным вадаспадам на зямлю… Маланкі паласавалі ўжо неба і ўздоўж і ўпоперак, яны нагадвалі і белыя шаблі, і блакітныя стрэлы, і зігзагі, і дугі.

2. Прачытайце тэкст на рускай мове, перакладзіце на беларускую. Да якога стылю яго аднясём? Назавіце моўныя сродкі гэтага тэксту (пісьмова).

Диофантовыми уравнениями называют алгебраические уравнения или системы алгебраических уравнений с целыми коэффициентами, для которых надо найти целые или рациональные решения. При этом число неизвестных в уравнениях должно быть менее двух (если не ограничиваться только целыми числами). Диофантовы уравнения имеют, как правило, много решений, поэтому их называют неопределёнными уравнениями. Это, например, уравнения:

3x + 5y = 7; x2+ y2= z2; 3x2+ 4y2= 5z2;

Названы они по имени греческого математика Диофанта, жившего в ІІІ в. Его книга «Арифметика» содержала большое количество интересных задач, её изучали математики всех поколений. Книга сохранилась до наших дней, её можно найти в русском переводе в библиотеке (Энциклопедический словарь юного математика).

3. Вызначце стыль дадзеных тэкстаў. Параўнайце сказы з аднароднымі членамі. Для чаго ўжываюцца аднародныя члены сказа ў гэтых стылях (для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў; для ўзмацнення экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці, стварэння рытмічнай прозы, дакладнасці замалёўкі і інш.)?

І. Вылічальная машына – інструментальны сродак (або сукупнасць сродкаў) для апрацоўкі інфармацыі, у тым ліку вылічэнняў, кіравання, рашэння задач. Бываюць механічныя, электрычныя, гідраўлічныя, пнеўматычныя, аптычныя і камбінаваныя; у залежнасці ад формы выяўлення інфармацыі адрозніваюць аналагавыя вылічальныя машыны, лічбавыя вылічальныя машыны і гібрыдныя вылічальныя машыны.

ІІ. Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш намаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-белыя аблокі. Затым намаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазануў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, а па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то ружовай фарбамі… І якіх толькі красачак не з’явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць!

4. Спішыце сказы. Пабочныя канструкцыі выдзеліце коскамі, а ўстаўныя – дужкамі. Высветліце значэнне пабочных і ўстаўных канструкцый у сказах.

1. Калі элементарная часцінка мае зарад, то яго значэнне як паказалі шматлікія доследы строга пэўнае. 2. Такім чынам відарысам акружнасці з’яўляецца эліпс, прычым відарысам цэнтра акружнасці з’яўляецца цэнтр эліпса. 3. Дапусцім, што некаторае цела як заўсёды, мы маем на ўвазе нейкі пункт гэтага цела рухаецца прамалінейна, але нераўнамерна. 4. Сапраўды пункт перасячэння павінен належаць прамой a, паколькі прамая b ляжыць у плоскасці β. З другога боку яна павінна ляжаць і на прамой c, паколькі прамая b ляжыць у плоскасці γ. 5. Міжзорнае асяроддзе складаецца з газу асноўнага кампанента, пылу, электрамагнітнага выпраменьвання, касмічных прамянёў і інш. відаў матэрыі. 6. Канькабежца, які стаіць на лёдзе, можа заставіць зрушыцца з месца змяніць імпульс! штуршок яго таварыша. 7. Як вядома натуральныя лікі ўжываюцца для дзвюх галоўных мэт: лічэння і ўпарадкавання.

5. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, растлумачце іх пастаноўку.

Астралябія складаецца з дзвюх частак дыска падзеленага на градусы і лінейкі (алідады) што верціцца вакол цэнтра дыска. 2. Можна сабе напрыклад уявіць што над морам ляціць чайка так што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбенем хвалі. 3. Такая магчымасць вызначыць роўнасць дзвюх фігур не робячы накладання адной на другую а вымяраючы і параўноўваючы толькі некаторыя элементы гэтых фігур важна для практыкі напрыклад для параўнання дзвюх зямельных участкаў якія безумоўна нельга накласці адзін на другі. 4. Паверхня піраміды складаецца з асновы і бакавых граней. Кожная бакавая грань трохвугольнік. Адной з яго вяршынь з’яўляецца вяршыня піраміды а процілеглай стараной старана асновы піраміды. 5. Аналагічна вызначаецца паралельнасць адрэзка і прамой праменя і прамой адрэзка і праменя двух прамянёў. 6. Даўжыні адрэзкаў велічыні вуглоў плошчы усе гэтыя паняцці змяняюцца пры бесперапынных пераўтварэннях і пра іх не трэба забывацца. 7. Калі куб аб якім ідзе гаворка ў азначэнні мае кант 1 см то аб’ём будзе ў кубічных сантыметрах калі кант куба роўны 1 м то аб’ём будзе ў кубічных метрах калі кант куба роўны 1 км то аб’ём будзе ў кубічных кіламетрах і г.д. 8. Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне 2) адваротная задача па зададзеным ураўненні лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласівасці. 9. Сэнс шматкроп’я вызначаецца правілам размяшчэння запісаных элементаў а калі гэты сэнс незразумелы з самога запісу то неабходна прывесці яго дадатковае тлумачэнне. 10. Індыйцы ў старажытнасці запісвалі дробы так як і ў цяперашні час лічнік над назоўнікам толькі без дробнай рыскі. 11. Любое лічыльнае мноства бясконцае таму што бясконцым з’яўляецца мноства натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні.

6. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.

Хост (в информатике), хостинг (в информатике), чат, чип, шифр (в информатике), экспорт (в информатике), электрический аккумулятор, электроника, электронная подпись, электронная страница, электронная таблица, электронное письмо, электронный адрес, электронный (почтовый) ящик, электротехника, эмулятор, эмуляция (в информатике), юзер, ярлык (в информатике).

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Функцыянальныя стылі мовы. Навуковы стыль, афіцыйна-справавы стыль: тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні для студэнтаў І курса тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцей / складальнікі Т. М. Мхаян, Г. І. Кірыенка. – Брэст, 2009.

2. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.

3. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.

4. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Тэрміналагічная лексіка. – Мн., 2001.

5. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

6. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.

7. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

8. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

9. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

10. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

11. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

12. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

13. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

14. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

15. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005.

17. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

18. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

19. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

20. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

21. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

22. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

23. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

25. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

26. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

27. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.

28. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

29. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

30. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

31. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

32. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.

33. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

34. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.

35. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.

36. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.

37. Лакоцін Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.

38. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.

39. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я. В. Радыно. – Мн., 1993.

40. Краевская Н. П., Гринберг В. В., Красней В. П. Русско-белорусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.

41. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.

42. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А. Н. Булыко. – Мн., 2007.

43. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял: “Функцыянальныя стылі маўлення. Асаблівасці навуковага стылю мовы”, пытанні: І. Функцыянальныя стылі маўлення (агульная характарыстыка). 1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. ІІ. Асаблівасці навуковага стылю. 1. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі. 2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. 3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю. 4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

2. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

3. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.

4. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

5. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.

6. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.

7. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

8. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

9. Гончарова Н. А. Латинский язык. – М., изд. 2-ое, 1999.

ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 12