logo search
Планы практ

Правілы слухання

1. Праяўляйце поўную зацікаўленасць да суразмоўцы.

2. Свае адносіны да суразмоўцы выражайце усмешкай (але не ухмылкай).

3. Слухайце, не звяртайце ўвагу на пабочныя з’явы.

4. Давайце суразмоўцу выказвацца да канца.

5. Не прыкідвайцеся ўважлівым, а будзьце ім.

6. Шукайце сэнс слоў суразмоўцы.

7. Спакойна рэагуйце на заўвагі суразмоўцы.

8. Не спяшайцеся з вывадамі.

2. Прачытайце ўрывак з кнігі Б. А. Плотнікава “Кіраўніку аб мове”. Пра якія якасці маўлення ідзе гаворка? Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых тэрмінаў.

Для таго каб аптымальна і ўсебакова выкарыстаць свае здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял і духоўныя рэсурсы, умела прымяняць іх у сваёй штодзённай дзейнасці, кіраўнік павінен не толькі інтуітыўна, аўтаматычна. спантанна эксплуатаваць наяўныя ў яго свядомасці моўныя сродкі, але і тэарэтычна ведаць экспрэсіўныя ўласцівасці мовы, яе магчымасці ўплываць на іншых людзей, пераконваць іх, рабіць сваімі аднадумцамі ў канкрэтнай: справе, знаць арганізацыйныя і мабілізацыйныя асаблівасці мовы, якія здольныя яднаць людзей і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх агульныя магчымасці на карысць інтарэсаў фірмы, калектыву, прадпрыемства, установы і г.д.

Надзвычай істотным фактарам для маўленчай дзейнасці кіраўніка служыць аргументацыя асноўных момантаў, палажэнняў, частак свайго выступлення ці даклада, ці справаздачы і г.д. Чым больш шырока, разнастайна, дарэчна ўжывае кіраўнік розныя спосабы доказаў для сказанага ці напісанага, тым больш эфектыўным і пераканальным будзе яго маўленчы акт (вусны ці пісьмовы). У якасці аргументацыі вербальных дзеянняў прамоўцы служаць выкарыстанне канкрэтных фактаў (па магчымасці іх наглядная дэманстрацыя ці непасрэдна, ці праз малюнак, схему, іншыя ілюстрацыі), ужыванне сілагізмаў, а таксама іншых лагічных пасылак і заключэння (індукцыі, дэдукцыі, аналізу, сінтэзу і інш.), статыстычныя дадзеныя, гістарычныя экскурсы, вынікі спецыяльных апытанняў, думкі эксперта і ўвогуле аўтарытэтных і кампетэнтных асоб у пэўнай галіне ведаў, дарэчньія цытаты вядомых вучоных, дзеячоў культуры, палітыкі і інш.

Толькі на карысць выступлення можа паслужыць умелае выкарыстанне крылатых выразаў, афарызмаў, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў, усяго спектра моўных тропаў (параўнанні, метафары, эпітэты і інш.).

Неад’емнай часткай агульнай культуры, іміджу, аўтарытэту кіраўніка служаць граматнае і правільнае афармленне ім дзелавых папер, дакументаў, анкет і да т.п.; своечасовы і канструктыўны адказ на ўсе службовыя пісьмы, запыты, уведамленні, запрашэнні, віншаванні, рэкламацыі.

3. Падрыхтавацца да заліку па беларускай мове (гл. практычныя заняткі № 1 – 16; тэарэтычны матэрыял; кантрольныя пытанні 1 – 44 да заліку па беларускай мове (прафесійная лексіка).

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Беларуская мова // Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

2. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

3. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

4. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

5. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

6. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

7. Сямешка Лідзія. Беларуская мова. – Мн., 1999.

8. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка АН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

10. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

11. Беларускі арфаграфічны слоўнік / укладальнікі: Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя. – Мн., 2009.

12. Завальнюк У. М., Прыгодзіч М. Р., Раманцэвіч В. К. Слоўнік сучаснай беларускай мовы. – Мн., 2009.

13. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

14. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 3-е выд., 2005.

15. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

16. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

17. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

18. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

19. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

20. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

21. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

22. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

23. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

25. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Л. А. Ламека, Ул. Б. Ламека. – Мн., 2000.

26. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

27. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

28. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

39. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук – Мн., 2009.

30. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский : 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.

31. Паведамленне выкладчыка па тэме.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

1. Абабурка Мікола. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

2. Сцяцко Павел. Культура мовы. – Мн., 2002.

3. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

4. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.

5. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

6. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

7. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.

8. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

9. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

95